Вільярэал (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Асноўны склад: абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 6: Радок 6:
|Заснаваны = [[10 сакавіка]] [[1923]]
|Заснаваны = [[10 сакавіка]] [[1923]]
|Стадыён = [[Эль-Мадрыгаль]]
|Стадыён = [[Эль-Мадрыгаль]]
|Умяшчальнасьць = 25 000
|Умяшчальнасьць = 24890
|Прэзыдэнт = Фэрнанда Раіг Альфонса
|Прэзыдэнт = Фэрнанда Раіг Альфонса
|Трэнэр = [[Марсэліна Гарсія Тараль]]
|Трэнэр = [[Марсэліна Гарсія Тараль]]
|Чэмпіянат = [[Ля Ліга]]
|Чэмпіянат = [[Ля Ліга]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2013—2014 гадоў|2013—2014]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2014—2015 гадоў|2014—2015]]
|Месца = 6 месца
|Месца = 6 месца
|Прыналежнасьць = Гішпанскія
|Прыналежнасьць = Гішпанскія

Вэрсія ад 18:53, 22 жніўня 2015

Вільярэал
Файл:Villarreal CF logo.png
Поўная назва Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 10 сакавіка 1923
Горад Вільярэал, Гішпанія
Стадыён Эль-Мадрыгаль
Умяшчальнасьць: 24 890
Прэзыдэнт Фэрнанда Раіг Альфонса
Кіраўнік Фэрнанда Роч Альфонса[d]
Галоўны трэнэр Марсэліна Гарсія Тараль
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2014—2015 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Вільярэа́л (па-гішпанску: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў маленькім мястэчку Вільярэал у правінцыі Кастэльлён у складзе Валенсійскай аўтаномніі. Каманда гуляе на стадыёне «Эль-Мадрыгаль», што месьціць 25 тысячаў чалавек. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны й да сэзону 1955—1956 гадоў гуляў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у Тарсэры, Сэгундзе Б і Сэгундзе (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ля Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «Рэалу».

У чэмпіянаце краіны клюб заваяваў срэбраны мэдаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненьнем у Кубку Гішпаніі для «Вільярэалу» пакуль зьяўляецца тройчае пападаньне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008). Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэалу» быў клюб «Кастэльлён», бо абодва месьцяцца ў адной правінцыі. Але на сёньняшні момант галоўным супраціўнікам зьяўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клюбамі атрымалі назоў Валенсійскае лякальнае дэрбі.

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 году. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Хасэ Кальдуш Альмэля. Першапачаткова колерамі клюбу былі чорны й белы, то бок белыя кашулі й чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэньне зьміняць іх на жоўты й сіні, якія застаюцца й на сёньняшні дзень. Стадыён Эль-Мадрыгаль быў уведзены ў дзеяньне 17 чэрвеня 1923 году, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клюб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сэзону 1955—1956 гадоў, калі забясьпечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сэзону 1961—1962 гадоў, калі 14 пазыцыя прывяла да паніжэньня ў клясе й вяртаньню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга й, заняўшы ў сэзоне 1966—1967 гадоў першае месца, забясьпечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клюб забясьпечыў павышэньне ў клясе зь першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сэзоне 1971—1972 гадоў. Пасьля чатырох ня вельмі ўдалых сэзонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клюб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сэзон 1976—1977 гадоў, паводле выніках якога зь першага месца зноўку трымаў павышэньне ў Тэрсэру. У сэзоне 1986—1987 гадоў «падводнікі» зарабілі павышэньне ў клясе й з 1987 па 1990 гады правялі ў Сэгундзе Б, адкуль панізілізя клясам ніжэй. Сэзон 1990—1991 гадоў стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле ягоных вынікаў, заняўшы 2 месца, клюб перайшоў у Сэгунду Б, адкуль транзытам з 2 ж месца ў сэзоне 1991—1992 гадоў патрапіў у Сэгунду. На працягу пяці сэзонаў клюб займаў месца ніжэй сярэдзіны турнірнай табліцы лігі.

У сэзоне 1997—1998 гадоў «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сыстэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клюбу пуцёўку ў элітны гішпанскі дывізіён. Першы матч у Ля Лізе клюб правёў 31 жніўня 1998 году на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдзкаму «Рэалу» зь лікам 4:1. У дэбютным сэзоне за «Вільлярэал» выступалі такія гульцы, як то Давід Альбэльда, Андрэс Палёп, Хэсус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сэзону, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радк у табліцы, вярнуўшыся ў Сэгунду. Сэзон 1999—2000 гадоў клюб завяршыў на 3 пазыцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у вышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сэзонаў клюб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў клюб пакінуў вышэйшы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі, скончыўшы сэзон на 18 месцы. Аднак на наступны сэзон «Вільярэал» зноўку забясьпечыў сабе права выступу ў Ля Лізе.

Асноўны склад

Па стане на 30 студзеня 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Сэрхіё Асэньнё 1989
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Марыё Гаспар 1990
3 Сьцяг Славеніі Аб Боян Ёкіч 1986
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Томас Піна 1987
5 Сьцяг Аргентыны Аб Матэо Мусак’ё 1990
6 Сьцяг Мэксыкі ПА Жонатан дос Сантас 1990
7 Сьцяг Аргентыны Нап Люсыяна Віета 1993
8 Сьцяг Нігерыі Нап Ікечукву Учэ 1984
9 Сьцяг Мэксыкі ПА Джавані дос Сантас 1989
10 Сьцяг Коста Рыкі Нап Хоэль Кампбэл (ар. Арсэнал) 1992
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Ману Трыгерас 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктар Руіс (ар. Валенсія) 1989
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Хасэ Дарада 1982
17 Сьцяг Расеі ПА Дзяніс Чэрышаў (ар. Рэал) 1990
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаўмэ Коста 1988
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Моі Гомэс 1994
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Бруна Сарыяна (капітан) 1984
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Антоніё Рукавіна 1984
23 Сьцяг Гішпаніі Нап Хэрард Марэна 1992
24 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Эрык Баі 1994
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуан Карляс 1987

Вонкавыя спасылкі

Вільярэал (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў