Ліга Эўропы УЭФА: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат зьмяніў: es:Liga Europea de la UEFA |
|||
Радок 50: | Радок 50: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons|Category:UEFA Europa League}} |
{{Commons|Category:UEFA Europa League}} |
||
*[http://www.uefa-coefficients.com/index.html UEFA RANKINGS AND MORE...] |
|||
* [http://www.uefa.com/ Афіцыйная старонка УЭФА]{{Ref-en}} |
* [http://www.uefa.com/ Афіцыйная старонка УЭФА]{{Ref-en}} |
||
* [http://ligaeuropa.org Навіны Лігі Эўропы па-беларуску] |
* [http://ligaeuropa.org Навіны Лігі Эўропы па-беларуску] |
Вэрсія ад 23:42, 5 кастрычніка 2011
Ліга Эўропы УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa League) — штогадовы эўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЭФА; другі па значнасьці пасьля Лігі чэмпіёнаў. Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (па-ангельску: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЭФА (па-ангельску: UEFA Cup). З сэзону 2009—2010 гадоў кубак зьмяніў фармат і назву і стаў звацца Ліга Эўропы.
Фармат турніру (пачынаючы з сэзону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацьверты раўнд кваліфікацыі афіцыйна завецца раўнд плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.
У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краін (калі ім зьяўляецца клюб, які ў гэтым сэзоне ўдзельнічае ў Лізе чэмпіёнаў, то яго месца займае фіналіст кубка) і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЭФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнда кваліфікацыі. Таксама ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвертага раўнда Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, гуляюць у групавым турніры (12 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзьве лепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клюбаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапа Лігі чэмпіёнаў, выходзяць у плэй-оф Лігі Эўропы.
Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасьць разоў (па тры) яго выйгравалі «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» і «Лівэрпул». Дзейным пераможцам зьяўляецца гішпанскі клюб «Атлетыка» з Мадрыду.
Пераможцы
- 2009/2010 — Атлетыка (Мадрыд, Гішпанія)
- 2008/2009 — Шахтар (Данецк, Украіна)
- 2007/2008 — Зэніт (Санкт-Пецярбург, Расея)
- 2006/2007 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2005/2006 — Сэвільля (Гішпанія)
- 2004/2005 — ЦСКА (Масква, Расея)
- 2003/2004 — Валенсія (Гішпанія)
- 2002/2003 — Порту (Партугалія)
- 2001/2002 — Фэенорд (Ратэрдам, Нідэрлянды)
- 2000/2001 — Лівэрпул (Англія)
- 1999/2000 — Галатасарай (Стамбул, Турэччына)
- 1998/1999 — Парма (Італія)
- 1997/1998 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія)
- 1996/1997 — Шальке 04 (Гэльзэнкірхэн, Нямеччына)
- 1995/1996 — Баварыя (Мюнхэн, Нямеччына)
- 1994/1995 — Парма (Італія)
- 1993/1994 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія)
- 1992/1993 — Ювэнтус (Турын, Італія)
- 1991/1992 — Аякс (Амстэрдам, Нідэрлянды)
- 1990/1991 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія)
- 1989/1990 — Ювэнтус (Турын, Італія)
- 1988/1989 — Напалі (Нэапаль, Італія)
- 1987/1988 — Баер (Левэркузэн, Нямеччына)
- 1986/1987 — Гётэборг (Швэцыя)
- 1985/1986 — Рэал Мадрыд (Гішпанія)
- 1984/1985 — Рэал Мадрыд (Гішпанія)
- 1983/1984 — Тотэнгэм Готспур (Лёндан, Англія)
- 1982/1983 — Андэрлехт (Брусэль, Бэльгія)
- 1981/1982 — Гётэборг (Швэцыя)
- 1980/1981 — Іпсўіч Таўн (Англія)
- 1979/1980 — Айнтрахт (Франкфурт-на-Майне, Нямеччына)
- 1978/1979 — Барусія (Мёнхэнглядбах, Нямеччына)
- 1977/1978 — ПСВ (Эйндховэн, Нідэрлянды)
- 1976/1977 — Ювэнтус (Турын, Італія)
- 1975/1976 — Лівэрпул (Англія)
- 1974/1975 — Барусія (Мёнхэнглядбах, Нямеччына)
- 1973/1974 — Фэенорд (Ратэрдам, Нідэрланды)
- 1972/1973 — Лівэрпул (Англія)
- 1971/1972 — Тотэнгэм Готспур (Лёндан, Англія)
Вонкавыя спасылкі
Ліга Эўропы УЭФА — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў