Смалегаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смалегаў
трансьліт. Smalehaŭ
Дата заснаваньня: перад 1435 годам
Былая назва: Смалігавічы (Смалегавічы)
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Нараўлянскі
Насельніцтва:
  • 3 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2355
СААТА: 3238820051
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°44′7″ пн. ш. 29°23′9″ у. д. / 51.73528° пн. ш. 29.38583° у. д. / 51.73528; 29.38583Каардынаты: 51°44′7″ пн. ш. 29°23′9″ у. д. / 51.73528° пн. ш. 29.38583° у. д. / 51.73528; 29.38583
Смалегаў на мапе Беларусі ±
Смалегаў
Смалегаў
Смалегаў
Смалегаў
Смалегаў
Смалегаў

Смале́гаў[1] — былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Завайцянскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Харугва роду Кмітаў

Згодна зь «Вялікім гістарычным атлясам Беларусі», упершыню Смалігавічы згаданыя пад 1435 годам[2]. Недзе ад 1532 году сяло Смалігавічы Багуціцкай нядзелі[a] Мазырскага замку воласьці было аддадзена ленным правам пану Крыштафу Кміцічу. Паводле апісаньня 1552 году, 9 чалавек таго сяла вось ужо 20 гадоў, як перасталі выконваць замкавыя работы, падводы і стацыі, аднак жа, працягвалі даваць. І ў апісаньні Чарнобыльскага замку таго ж 1552 году вядзецца пра патужнікаў зь сяла Смалігавічы Оўруцкай нядзелі[4], якія мусілі выконваць павіннасьці на карысьць згаданага замку. У апісаньні 1552 году Оўруцкага замку таксама паведамляецца пра сяло Смалыгавічы, як выслугу пана Крыштафа Кміціча, зь якога разам з суразьмернымі (па адной службе[b] у кожным паселішчы) Церашковічамі выплачвалася капа (60) грошаў і тры кадзі мядовай даніны[5].

Смалігавічы ў «Апісаньні Мазырскага замку». 1552 г.

Пасьля пана Крыштафа (†каля 1552?), Смалігавічы перайшлі да брата Сямёна і надалей заўсёды згадваюцца побач з Антонавам, падараваным яму каралём Жыгімонтам Аўгустам 5 сакавіка 1553 году[6]. У лісьце караля Жыгімонта Аўгуста да кіеўскага ваяводы пана Рыгора Хадкевіча ад 23 сакавіка 1555 году, якім пану Сямёну Кміцічу шэраг добраў у Кіеўскім ваяводзтве аддаваўся на вечнасьць, сказана, што ў Смалігавічах было тады дзьве службы[c][7]. Недзе ў пачатку 1560 гадоў лен перайшоў да сына нябожчыка Сямёна пана Філона, пазьней вядомага як Кміта-Чарнабыльскі.

Ліст Ф. Кміты сьвятару С. Пашкевічу. 1585 г.
Смалігавічы ў канцы XVI ст. на Генэральнай мапе Вялікага гістарычнага атлясу Баларусі.

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай[8]. Смалігавічы ў складзе Мазырскага павету, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, мусілі быць выведзены з Кіеўскага і далучаны да Менскага ваяводзтва. Але з адпаведных квітаў вынікае, што паборы 1576 — 1578 гадоў зь яго працягвалі аддаваць да скарбу Кіеўскага ваяводзтва[7].

24 верасьня 1585 году смаленскі ваявода Філон Кміта выдаў ліст настаяцелю антонаўскай царквы Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы Сэбасьцяну Пашкевічу на права штогадовага атрыманьня ад жыхароў Антонава, Смалегавічаў, Завайці і Галоўчыцаў па паўвядра жыта і па пяць вёдраў мёду прэснага з кожнага дыму. Але ў самыя ўгодзьдзі названых сёлаў сьвятар уступацца ня мусіў. У Смалегавічах на той час было 19 дымоў[9].

Герб Ліс роду Сапегаў

Смаленскі ваявода Філон Кміта спачыў 29 лістапада 1587 году. Сын Філона Лазар памёр беспатомным. 6 красавіка 1595 году кароль Жыгімонт Ваза падараваў лен Антонавічы канцлеру Льву Сапегу[10]. Апошні ў 1598 годзе саступіў маёнтак разам з фальваркамі Смалегавічы (Смагулевічы) і Завайць стрыечнаму брату каралеўскаму двараніну Лукашу Сапегу[6], што кароль і зацьвердзіў. У 1602 — 1605 гадох падаткі зь ягоных добраў выплачваліся да Кіева[7].

Згадка пра вёскі Смалігавічы, Завайць і Нароўля пана Лукаша Сапегі ў 1604 г.

У судовым дэкрэце ад 20 ліпеня 1604 году пан Лукаш Сапега абвінаваціў суседа пана Януша Збараскага ў гвалтоўным насланьні слуг і баяраў з маёнтку свайго Валадаркі на ўгодзьдзі вёскі Смалігавічы і ўгоне коней, валоў ды іншых крыўдаў учыненьне. 21-м траўня 1607 году датаваны судовы дэкрэт, у якім пан Юзаф Будзіла, харунжы мазырскі, абвінаваціў панства Лукаша і Зофію Кміцянку Сапегаў за гвалты падданых іхнага маёнтку Антонаўскага зь вёсак Нароўлі і Смалегавічаў, учыненыя ў добрах пацярпелага, а менавіта ў вёсцы Багуцічы, што ў Мазырскім павеце. 26 жніўня 1609 году Лукаш і Зофія Сапегі праз суд выдалі Мікалаю Харлінскаму і жонцы яго Гальшцы Андраважаўне квіт што да грашовай кампэнсацыі за рабункі іх падданых антонаўскіх, смалігаўскіх, нараўлянскіх ды за напад на Нароўлю[11].

30 сьнежня 1621 году, калі каронныя і вялікакняскія камісары працягвалі разьмяжоўваць Кіеўскае ваяводзтва Кароны з Мазырскім паветам ВКЛ, высьветлілася — і ў 1616 — 1618 гады падаткі з Антонава, Смалігавічаў, Завойці аддаваліся Кіеўскаму ваяводзтву, а гэта мазырскія ўраднікі паны Будзіла і Лозка кваліфікавалі як рабаўніцтва, бо насуперак Оўруцкай павятовай рэвізіі, у якой Антонаў і Смалігавічы прызнаныя оўруцкімі, у каралеўскім прывілеі зь пячаткай вялікняскай канцылярыі пану Лукашу Сапегу з жонкай названы лен нададзены, каб служба земская, вайсковая адпраўлялася да ВКЛ. Тады паны камісары левабярэжжа Славечны[d] згодна засьведчылі прыналежным да Мазырскага павету, але супярэчлівыя дакумэнты, што да названых добраў, перадалі для разгляду на будучым сойме[7].

Смалегавічы, Антонаў, Нароўля ў канцы XVIII ст.[12]
Пастанова Генэральнай Канфэдэрацыі Кароны і ВКЛ на канвакацыі Варшаўскай 1764 г.[13]

Паводле нараўлянскага краязнаўца Васіля Чайкі, у фондах НГАБ у Менску захоўваецца дакумэнт, пазначаны 10-м лістапада 1682 году. У тэксьце яго вядзецца пра разьмежаваньне ўгодзьдзяў Антонава, Смалегавічаў (Смольговичей), Нароўлі, якія трымаў пан Дамінік Міхал Служка, староста рэчыцкі, з добрамі Вербкавічы і Канатоп, прыналежнымі Ксавэраўскаму[e] езуіцкаму калегіюму[15].

Канвакацыйны сойм 1764 году прызнаў ленны маёнтак Нароўля на правабярэжжы Прыпяці дзедзічным уладаньнем Рафала Алаізія Аскеркі, маршалка Мазырскага павету. Смалігавічы побач з Антонавам, Мухаедамі, Угламі, Галоўчыцамі, Карповічамі не названыя, але, імаверна, яны былі сярод тых, што разумеліся ў фразе «y dalszemi wszystkiemi attynencyami»[16].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Смалегавічы, Галоўчыцы, Дзямідавічы на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смалегавічы апынуліся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.

Паводле перапісу 1897 году, у Смалегаве было 49 двароў, 199 жыхароў, існаваў хлебазапасны магазын. На 1909 год у вёсцы налічвалася 65 двароў з 406 жыхарамі[17].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчаная часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Смалегаў у складзе Нараўлянскай воласьці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[18].

Вёска была ліквідаваная 21 верасьня 2010 году[19].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[3].
  2. ^ 1 службу складалі 2 двары і болей.
  3. ^ Адзінкі абкладаньня павіннасьцямі. 1 службу складалі 2 двары і болей.
  4. ^ Тут жа sioło i dwór Antonów, Smolihowicze.
  5. ^ У газэтным матэрыяле памылкова запісана, нібы ў Кіеўскім. Ксавэраў – сяло ў Малынскім раёне Жытомірскай вобласьці Украіны. У 1768 г. калегіюм пераведзены да Оўруча[14].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі (далей: ВГАБ) ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 235, 148 (мапа)
  3. ^ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 185, 189 – 190
  4. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 588, 645
  5. ^ Архив ЮЗР. Ч. 4. Т. І. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867. С. 35, 49
  6. ^ а б Sapiehowie: materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe (далей: Sapiehowie). T. 1. — Petersburg, 1890. S. 194
  7. ^ а б в г Źródła dziejowe (надалей: ZD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów–Bracław) / A. Jabłonowski. – Warszawa, 1894. Wykazy… S. 94 – 96
  8. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
  9. ^ Аrchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Roskie. Dział III. Sygn. 1050. S. 3
  10. ^ Sumariusz Metryki Koronnej. Seria nowa. T. VIII. Księga wpisów podkanclerzego Jana Tarnowskiego MK 139 z Archiwum Głównego Akt Dawnych w Warszawie 1595 / opracował Krzysztof Chłapowski. – Warszawa: Bellerive-sur-Allier, 2016. S. 89
  11. ^ ZD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 120, 164, 459
  12. ^ ВГАБ. Т. 2. С.121
  13. ^ Konfederacya Generalna omnium ordinum Regni et Magni Ducatus Lituaniae na Konwokacyi Głowney Warszawskiey uchwalona, dnia siodmego miesiąca maja, roku Pańskiego tysiącznego siedmsetnego szesćdziesiątego czwartego. (Konstytucye Wielkiego Xięstwa Litewskiego…)
  14. ^ Теодорович Н. И. Историко-статистическое описание церквей и приходов Волынской епархии / сост. Н. И. Теодорович. - Почаев, 1888. Т. 1. С. 329
  15. ^ Василий Чайка. 338 лет со дня первого упоминания о Наровле. // Прыпяцкая праўда. 10.11.2020
  16. ^ Volumina Legum. Tom VII. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1860. S. 87
  17. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 188
  18. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  19. ^ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 21 сентября 2010 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Романовка, Смолеговская Рудня, Смолегов Завойтянского сельсовета Наровлянского района

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]