Мазырскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сучасная рэканструкцыя Мазырскага замку

Мазырскі замак — драўлянае абарончае і адміністрацыйнае збудаваньне позьняга сярэднявечча ў Мазыры.

У XVI стагодзьдзі цэнтральная частка Мазыру была абнесеная астрогам. Каля 1543 году быў збудаваны першы драўляны замак з гароднямі і вежамі. Чатырогранныя вежы мелі па сем баявых ярусаў з падсябіцьцямі, а зьверху накрываліся шатровым дахам. Сьцяна з гародняў мела два баявыя ярусы і таксама мела падсябіцьці з бланкаваньнем. Дзьве гародні былі прыстасаваныя для жылых мэтаў. На замкавым двары стаяла замкавая царква Спаса, некалькі трохкамэрных дамоў, скарбніца, сьвіраны, піўніца і іншыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  312Е000505