Маршалак шляхты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вокладка «Даведачнай кнігі для павятовых маршалкаў». Расея, 1887

Марша́лак шля́хты (па-польску: Marszałek szlachty, па-расейску: Предводитель дворянства) — выбарная пасада шляхецкага самакіраваньня ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Расейскай імпэрыі. Падзяляюцца на губэрнскіх і павятовых.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай правы і абавязкі маршалкаў былі занесеныя ў Збор правоў Расейскай імпэрыі 1842 року:

  • Губэрнскія маршалкі ў герархіі чыноў знаходзіліся адразу пасьля цывільных губэрнатараў. Былі абіраныя губэрнскім шляхецкім сходам і зацьвярджаліся імпэратарам. Мелі абавязкам кіраваньне губэрнскім соймікам, узначальваньне шляхецкай дэлегацыі і інш.
  • Павятовыя маршалкі былі абіраныя павятовым аддзяленьнем у часе агульнага губэрнскага сходу шляхты і зацьвярджаліся імпэратарам. Мелі кіраваць павятовым соймікам, весьці генэалягічныя кнігі, сачыць за ладам жыцьця асобаў шляхецкага стану, не дазваляючы адыходзіць ад прынятых нормаў (на практыцы гэта абмяжоўвалася складаньнем адпаведных заяваў для вайсковых і губэрнскіх уладаў).

Маршалкі ўдзельнічалі таксама ў судовых працэсах, калі іхнім прадметам былі неадпаведныя паводзіны службоўцы. Складалі сьпісы асобаў, засядалі ва ўрадавых камісіях: будаўнічых, сацыяльнае дапамогі, парадку ў местах, рэкруцкай і інш. У гаспадарчых справах губэрнскія маршалкі кантралявалі выкананьне земскіх і павятовых павіннасьцяў і зьбіралі складкі са шляхты.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]