Мэджліс крымскататарскага народу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крымскія татары
Gerae-tamga.svg

Дыяспара
Баўгарыя · Румынія · Турэччына
ЗША · Узбэкістан

Релігія
Іслам · Сунізм

Блізкія этнасы
Караімы · Крымчакі · Урумы

Мовы да дыялекты
Крымскататарская · Турэцкая
Караімская · Крымчацкая · Урумская

Гісторыя
Полаўцы
Ханства (1441—1783)
Таўрыйская вобласьць (1783—1796)
Таўрыйская губэрня (1802—1917)
Народная Рэспубліка (1917—1918)
АССР (1921—1945)
Дэпартацыя (1945—1989)
Аўтаномная Рэспубліка (з 1991)
Расейская акупацыя (з 2014)

Асобы
Ісмаіл Гаспрынскі
Наман Чэлебіджыхан
Мустафа Джамілеў
Пісьменьнікі

Сымбалі
Сьцяг · Герб · Гімн

Іншае
Сюргюн · Ханы Крыму
Курултай · Мэджліс
(Нацыянальная партыя)
Крымскататарская літаратура
Радыё «Мейдан» · Тэлеканал «АТР»
Наўрэз · Кардашлік

Мэджлі́с крымскатата́рскага наро́ду (па-крымскататарску: Qırımtatar Milliy Meclisi) — прадстаўнічы орган крымскіх татараў, падобны да парлямэнту. Паводле статуту, мэтаю мэджлісу — пераадоленьне наступстваў генацыду, учыненага супраць крымскіх татараў маскоўскаю ўладаю, аднаўленьня правоў і нацыянальна-культурнае самавызначэньне. Разьмешчаны ў Сімфэропалі.

Пасьля анэксіі Крыму Расеяй супраць Мэджлісу і крымскіх татараў чыняцца рэпрэсіі. Так, самаабвешчаная «пракурор» Рэспублікі Крым пагражала забараніць Мэджліс крымскататарскага народу за незалежную праўкраінскую палітыку[1], а пазьней забароніла ўезд у Крым старшыні Мэджлісу Рафату Чубараву.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэджліс быў заснаваны ў 1991 дзеля прадстаўніцтва інтарэсаў крымскіх татараў перад украінскаю і крымскаю ўладаю, а таксама ў міжнародных арганізацыях.

30 чэрвеня 1991 Мэджліс прыняў нацыянальны гімн і сьцяг крымскіх татараў.

У 2012 Мэджліс стаў удзельнікам Плятформы эўрапейскай памяці і сумленьня — міжнароднага праекту, закліканага дасьледваць дзейнасьць і злачынствы таталітарных рэжымаў у Эўропе ў XX стагодзьдзі і не дапусьціць аднаўленьня таталітарызму ў Эўропе.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэджліс — выканаўчы орган Курултаю крымскататарскага народу і абіраецца зь ягоных сябраў. Складаецца з 33 чальцоў.

Ад пачатку існаваньня Мэджлісу ягоным старшынём быў Мустафа Джамілеў. У лістападзе 2013 старшынёю стаў Рафат Чубараў. Тады ж было зацьверджаная новая структура Мэджлісу, паводле якое ўведзеныя 5 пасадаў намесьнікаў старшыні Мэджлісу.

Дзеля выкананьня рашэньняў Мэджлісу ва ўсіх месцах пражываньня крымскіх татараў ва Ўкраіне абіраюцца органы нацыянальнага самакіраваньня — рэгіянальныя і мясцовыя мэджлісы, падпарадкаваныя асноўнаму кіроўнаму органу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]