Перакопскі пярэсмык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа перасмыку

Перакопскі пярэсмык, Перакопскі перашыек (па-ўкраінску: Перекопський перешийок, па-крымскататарску: Or boynu, Ор бойну) злучае Крым з мацерыком, падзяляе Азоўскае мора (заліў Сываш, разьмешчаны ў заходняй частцы мора) і Чорнае мора (Перакопская затока у заходняй частцы Каркініцкай затокі, разьмешчанай у паўночна-заходняй частцы мора). Зьяўляецца самай паўночнай часткай Крыму. Даўжыня пярэсмыку — 30 км. Шырыня: 7 км у самым вузкім месцы, 9,2 км у паўднёвай часткі.

У старажытнасьці Перакопскі пярэсмык насіў іншыя назвы: Страбон называў яго Істм (у перакладзе проста «пярэсмык»), генуэзцы — Зухала, на крымскататарскай мове гэтая мясцовасьць называецца Ор. На яго тэрыторыі знаходзіцца магутны фартыфікацыйны будынак старажытнасьці — Перакопскі вал.

На Перакопскім перашыйку знаходзіцца горад Армянск, а таксама сяло Перакоп, разьмешчанае на месцы аднайменнага гістарычнага гораду, які быў разбураны ў час Грамадзянскай вайны. Празь перашыек пракладзена адна з двух транспартных магістралей (аўтамагістраль, чыгунка), лініі электраперадачы, Паўночна-Крымскі канал, якія маюць вялікае значэньне для Крыму.

Каардынаты: 46°08′58″ пн. ш. 33°40′20″ у. д. / 46.14944° пн. ш. 33.67222° у. д. / 46.14944; 33.67222