Савет народных камісараў Беларускай ССР
Савет народных камісараў Беларускай ССР | |
Наступнік | Савет міністраў БССР[d] |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1920 |
Дата спыненьня існаваньня | 1946 |
Саве́т Наро́дных Каміса́раў БССР, Саўнаркам БССР (СНК БССР) — найвышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады, урад Беларускай ССР у 1920—1946 гадох[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварыўся 18 сьнежня 1920 году ў адпаведнасьці з дадаткамі да Канстытуцыі ССРБ 1919 году, прынятымі Другім зьездам Саветаў Беларусі ў сьнежні 1920 году.
У 1933 годзе сваёй пастановай зацьвердзіў русіфікатарскую рэформу беларускага правапісу 1933 году, распрацаваную адмысловай Палітычнай камісіяй ЦК КП(б)Б.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да пастановы VI Надзвычайнага зьезду Саветаў БССР ад 16 сакавіка 1924 году абавязкі старшыні ЦВК і СНК БССР, а таксама наркама па замежных справах выконваліся адной асобай. Сябрамі СНК былі народныя камісары ўсіх наркаматаў БССР, старшыні СНГ і Надзвычайнай камісіі. Пры СНК БССР дзейнічалі яго сталыя камісіі — Эканамічны Савет, Камісія заканадаўчых здагадак (да 1927 году), Дзяржаўная плянавая камісія. Кампэтэнцыя і склад СНК БССР зьмяняліся ў зьвязку з утварэньнем СССР і зьменамі ў дзяржаўна-праўнай надбудове, з утварэньнем новых цэнтральных органаў кіраваньня галінамі эканомікі і культуры БССР (наркаматаў і ўправаў). З 1925 году ў склад СНК БССР уваходзілі намесьнікі старшыні СНК БССР (уводзіліся дадаткова), наркамы саюзна-рэспубліканскіх наркаматаў, упаўнаважаныя асобных агульнасаюзных наркаматаў і ведамстваў з правам вызначальнага або дарадчага голасу.
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Чарвякоў (18.12.1920 — 16.03.1924)
- Язэп Адамовіч (17.03.1924 — 6.05.1927)
- Мікалай Галадзед (7.05.1927 — 29.05.1937)
- Даніла Валковіч (30.05 — 7.09.1937)
- Апанас Кавалёў (10.09.1937 — 22.07.1938)
- Кузьма Кісялёў (28.07.1938 — 27.06.1940)
- Іван Былінскі (28.06.1940 — 6.02.1944)
- Панцеляймон Панамарэнка (07.02.1944 — 26.03.1946)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
|