Перайсьці да зьместу

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліканская партыя працы й справядлівасьці
па-беларуску: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Лідэр партыі Аляксандар Сьцяпанаў
Заснавальнік Іван Антановіч
Дата заснаваньня 26 чэрвеня 1993 (31 год таму)[1]
Штаб-кватэра Менск, пр. Пераможцаў, д. 23, корп. 3, пак. 205
Саюзьнікі і блёкі РКРКППГА
Ідэалёгія сацыялізм[2]
Інтэрнацыянал Форум сацыялістаў краінаў СНД(ru)
Колькасьць 8 тыс. (2013)
Колькасьць дэпутатаў
· Палата прадстаўнікоў
6 / 110
· Мясцовыя Саветы дэпутатаў
127 / 18 809
Дэвіз Праца і справядлівасьць — вечныя каштоўнасьці чалавецтва
Афіцыйны сайт www.rpts.by

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці (РППС) — палітычная партыя Беларусі, заснаваная ў 1993 годзе. Падтрымлівае цяперашні рэжым А. Лукашэнкі[3][4].

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці больш як паловы прадстаўнікоў. Ухваляе пастановы большасьцю галасоў прысутных. Зацьвярджае праграму ды абірае на 5 гадоў старшыню, Раду і Рэвізійную камісію.
  • Рада. Склікаецца прынамсі кожныя 6 месяцаў. Выконвае пастановы Зьезду і вызначае прадстаўніцтва на ім. Зацьвярджае каштарыс і кіруе маёмасьцю. Абірае са свайго складу Выканаўчы камітэт на чале з намесьнікам старшыні партыі.
  • Выканаўчы камітэт. Ладзіць пасяджэньні прынамсі кожныя 3 месяцы. Вядзе зносіны зь іншымі ўстановамі. Ладзіць сходы і шэсьці. Прызначае супрацоўнікаў і разглядае звароты да партыі.
  • Рэвізійная камісія. Зьбіраецца прынамсі штогод. Правярае выкананьне каштарысу і падае адпаведныя справаздачы штогод у Раду і кожныя 4 гады — Зьезду. Правярае Выканаўчы камітэт прынамсі аднойчы на 2 гады.

Стварэньне грамадзтва эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасьці[1].

Створаная 26 чэрвеня 1993 году. Дата рэгістрацыі — 18 жніўня 1993 году. Дата перарэгістрацыі — 18 верасьня 1999 году.

У 2014 годзе партыя падтрымала рэфэрэндум у Крыме і анэксію Крыму Расеяй[5].

Па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 скліканьня (2018) першае месца па агульнай колькасьці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.

  1. Анатоль Нятылькін (26 чэрвеня 1993 — 27 студзеня 2002)
  2. Віктар Сакалоў (27 студзеня 2002 — 26 сакавіка 2006)
  3. Васіль Задняпраны (26 сакавіка 2006 году - 12 сьнежня 2020)
  4. Аляксандар Сьцяпанаў (з 12 сьнежня 2020)


Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]