Перайсьці да зьместу

Рудзенскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рудзенскі пасялковы савет»)
Рудзенскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Рудзенск
Дата ўтварэньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
  • 4098 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ру́дзенскі сельсаве́т (у 1938—2013 гадах — Ру́дзенскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Рудзенск.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі.

8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву.

27 верасьня 1938 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, пасялковы савет далучаны да Пухавіцкага раёну.

На 1 студзеня 1974 году ў складзе пассавету 9 населеных пунктаў[1]. 31 сакавіка 1977 году ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Рудзенскага пассавету з Цітвянскага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва)[2].

28 траўня 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

  1. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 155. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)