Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці
Выгляд
(Перанакіравана з «РППС»)
Рэспубліканская партыя працы й справядлівасьці | |
па-беларуску: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | |
Лідэр партыі | Аляксандар Сьцяпанаў |
---|---|
Заснавальнік | Іван Антановіч |
Дата заснаваньня | 26 чэрвеня 1993 (31 год таму)[1] |
Штаб-кватэра | Менск, пр. Пераможцаў, д. 23, корп. 3, пак. 205 |
Саюзьнікі і блёкі | РКРКППГА |
Ідэалёгія | сацыялізм[2] |
Інтэрнацыянал | Форум сацыялістаў краінаў СНД(ru) |
Колькасьць | 8 тыс. (2013) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Палата прадстаўнікоў |
6 / 110 |
· Мясцовыя Саветы дэпутатаў |
127 / 18 809 |
Дэвіз | Праца і справядлівасьць — вечныя каштоўнасьці чалавецтва |
Афіцыйны сайт | www.rpts.by |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці (РППС) — палітычная партыя Беларусі, заснаваная ў 1993 годзе. Падтрымлівае цяперашні рэжым А. Лукашэнкі[3][4].
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці больш як паловы прадстаўнікоў. Ухваляе пастановы большасьцю галасоў прысутных. Зацьвярджае праграму ды абірае на 5 гадоў старшыню, Раду і Рэвізійную камісію.
- Рада. Склікаецца прынамсі кожныя 6 месяцаў. Выконвае пастановы Зьезду і вызначае прадстаўніцтва на ім. Зацьвярджае каштарыс і кіруе маёмасьцю. Абірае са свайго складу Выканаўчы камітэт на чале з намесьнікам старшыні партыі.
- Выканаўчы камітэт. Ладзіць пасяджэньні прынамсі кожныя 3 месяцы. Вядзе зносіны зь іншымі ўстановамі. Ладзіць сходы і шэсьці. Прызначае супрацоўнікаў і разглядае звароты да партыі.
- Рэвізійная камісія. Зьбіраецца прынамсі штогод. Правярае выкананьне каштарысу і падае адпаведныя справаздачы штогод у Раду і кожныя 4 гады — Зьезду. Правярае Выканаўчы камітэт прынамсі аднойчы на 2 гады.
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварэньне грамадзтва эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасьці[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаная 26 чэрвеня 1993 году. Дата рэгістрацыі — 18 жніўня 1993 году. Дата перарэгістрацыі — 18 верасьня 1999 году.
У 2014 годзе партыя падтрымала рэфэрэндум у Крыме і анэксію Крыму Расеяй[5].
Па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 скліканьня (2018) першае месца па агульнай колькасьці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анатоль Нятылькін (26 чэрвеня 1993 — 27 студзеня 2002)
- Віктар Сакалоў (27 студзеня 2002 — 26 сакавіка 2006)
- Васіль Задняпраны (26 сакавіка 2006 году - 12 сьнежня 2020)
- Аляксандар Сьцяпанаў (з 12 сьнежня 2020)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь
- ^ Belarus (анг.) Parties and Elections in Europe Праверана 2018-10-22 г.
- ^ Q&A: Belarus elections (анг.) BBC News Праверана 2018-10-22 г.
- ^ Ежегодное Послание Президента Республики Беларусь (рас.) / Афіцыйны сайт РППС
- ^ Республиканская партия труда и справедливости: Поздравляем Крым, Севастополь и Россию (рас.) Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці Праверана 2018-10-22 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)
- Група партыі ў Кантакце
- Партыя ў Facebook
- Статут партыі
- Праграма партыі
- Левые партии Таможенного союза решили объединиться в Минске
- Сергей Миронов поздравил членов Республиканской партии труда и справедливости с Днем единения народов Беларуси и России
- Зачем партиям-фантомам считать голоса за чужих кандидатов?