Верхалесьсе
Верхалесьсе | |
трансьліт. Vierchalieśsie | |
Першыя згадкі: | 1668 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Кобрынскі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 392 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1642 |
СААТА: | 1243835011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°4′57″ пн. ш. 24°18′15″ у. д. / 52.0825° пн. ш. 24.30417° у. д.Каардынаты: 52°4′57″ пн. ш. 24°18′15″ у. д. / 52.0825° пн. ш. 24.30417° у. д. |
± Верхалесьсе | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Верхале́сьсе[1] — вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Верхалесьсе ўваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Кобрыня, за 68 км ад Берасьця, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Кобрынь.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая згадка пра вёску Верхалесьсе адносіцца да 1668 году.
Стары драўляны ўніяцкі храм сьв. Мікалая ў Верхалесьсі, збудаваны ў 1815 годзе, згарэў разам з усёй царкоўнай маёмасьцю 3 красавіка 1881 году. Гэтая царква мела ў даўжыню 53 мэтры, шырыню — 35,5 мэтру і ў вышыню — 23 мэтры.
Уніяцкая Верхалеская парафія сьв. Мікалая налічвала перад скасаваньнем Уніі ў 1839 годзе 1488 вернікаў. Да гэтай уніяцкай парафіі Палескага дэканату таксама былі прыпісаныя дзьве капліцы на могілках: у Хадынічах (капліца ў гонар Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы) і ў Корчыцах. Парафія валодала 2 валокамі зямлі, а гадавы даход складаў 32 руб. срэбрам.[2]
У 19 ст. Верхалесьсе было цэнтрам праваслаўнага прыходу Кобрыньскага благачыньня, да якога належыла 13 вёсак. На 1899 год да прыходу належылі 2222 вернікі (1156 мужчынаў і 1066 жанчынаў). У 1888 годзе ў Верхалесьсі быў збудаваны праваслаўны драўляны храм са званіцаю ў гонар сьв. Мікалая Цудатворцы, узьведзены на ахвяраваньні мясцовых жыхароў і царскага ўраду. Прастольнае сьвята - 22 (9) траўня, у дзень перанясеньня мошчаў сьв. Мікалая з Мір Лікійскіх у Бары. Царква — помнік традыцыйнага драўлянага культавага дойлідзтва з элемэнтамі клясыцызму.
У 1899 годзе ў гэтым праваслаўным прыходзе служылі два сьвятаслужыцелі: сьвятар і дзяк, якія атрымлівалі плату 486 руб. 8 капеек, а таксама адсотак з 37 руб. у якасьці кампэнсацыі за адбараную царкоўную зямлю пад Кобрыньска-Уладаўскую шашу. З 1885 году настаяцелем у прыходзе быў а. Мікалай Целякоўскі.
У Верхалесьсі з 1874 году дзейнічала народная вучэльня, у якой у 1899 годзе атрымлівалі адукацыю 53 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі.[3] Першы школьны будынак у Верхалесьсі быў пабудаваны ў 1878 годзе. У траўні 1948 году для пашырэньня навучальнай плошчы Верхалескай школе быў перададзены царкоўны дом. У 1953—1954 навучальным годзе быў здадзены новы будынак школы. Тады ж пры школе быў адчынены інтэрнат. Сучасны будынак школы ўзьведзены ў 1965 годзе.
У цэнтры вёскі, каля школы, у 1977 годзе ўстаноўлены помнік у памяць 58 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай айчыннай вайны. Помнік уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю на невысокім насыпу — партызан і партызанка на бэтонным пастамэньце, на якім даты: 1941—1945. Перад імі ў забэтанаваным насыпу разьмешчаны 4 табліцы з імёнамі загінулых землякоў і надпісам «Ничто не забыто, никто не забыт».
Вёсцы Верхалесьсе прысьвяціў адзін з сваіх аднайменных вершаў беларускі пісьменьнік і краязнавец Сьцяпан Нефідовіч.[4]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 392 чалавекі
- 1999 год — 420 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Верхалесьсе — цэнтар СВК «Верхалескі», які займаецца вытворчасьцю малака, мяса, збожжа, бульбы, арэхаў і араматычных культураў (кмен, каляндра), а таксама племянной конегадоўляй. Тут беларускія навукоўцы працуюць на гадоўляй беларускай запражной спартыўнай пароды коняў[5]. На 2015 год налічвалася 12 галоў асноўных спартыўных коняў і 16 галоў — беларускай запражнай пароды.
У вёсцы ёсьць: навучальна-пэдагагічны комплекс: дзіцячы садок — сярэдняя школа, дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама, праваслаўная царква. У Верхалескай сярэдняй школе штогод у рамках культурна-лінгвістычнага абмену адбываюцца сустрэчы з школьнікамі з гораду Сэн-Дызье, што ў дэпартамэнце Верхняя Марна на паўночным усходзе Францыі.
З 2005 году ў Верхалесьсі працуе конна-спартыўная школа, у якой верхавой яздой займаюцца каля 30 чалавек. Набор дзяцей у школу ідзе з 10 да 13 гадоў, але прыходзяць і меншыя. Больш за 10 гадоў трэнэрам-выкладчыкам по конным спорце зьяўлянцца Ганна Давыдзенка.[6]
Вуліцы вёскі: Палявая, Паркавая, Чкалава, Школьная, Маладзёвая, Лясная, завулак Паркавы і інш.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У народнай вучэльні ў в. Верхалесьсе Кобрыньскага павету атрымаў пачатковую адукацыю будучы Старшыня Рады БНР у 1919—1928 гадах Пётра Крачэўскі, які быў сынам мясцовага царкоўнага дзяка.[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 189
- ^ Marian Radwan. Carat wobec Kościoła Greckokatolickiego w zaborze rosyjskim 1796—1839. — Polski Instytut Kultury Chrześcijańskiej, Roma-Lublin, 2001. S. 240—241.
- ^ Гродненский православно-церковный календарь или Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Издание 2-е. Том 1. — Воронеж, 1899.
- ^ Верхолесье
- ^ Скакуны в Кобринском районе - роскошь
- ^ Конный спорт в Верхолесье
- ^ Пётр Крэчэўскі 07.08.1879 - 08.03.1928
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Верхалесьсе на мапе Навасёлкаўскага сельсавету
- Wierzcholesie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 410