Перайсьці да зьместу

Перарова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перарова, трансьліт. Pierarova
Населены пункт
Памежны пераход Перароў — Белавежа
Памежны пераход Перароў — Белавежа
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Шарашэўскі
Часавы пас
Каардынаты 52°38′44″ пн. ш. 23°55′38″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 224145
СААТА 1256762051
Нумарны знак 1
Перарова на мапе Беларусі ±
Перарова
Перарова
Перарова
Перарова
Перарова
Перарова

Пераро́ва[2]хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 34 км на захад ад Пружанаў, 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — у Белавеска-Аляксандраўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. На пачатку XX стагодзьдзя 15 жыхароў.

У 1921—1939 роках у складзе Польшчы.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіў хутар, ператвораны ў сельсавет[3].

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 16 жыхароў (перапіс); 1999 год — 34 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 6 жыхароў, 2 двары[4]; 2010 год — 29 жыхароў

Аўтадарога Р81 Пружанымяжа Рэспублікі Польшча.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Хутар знаходзіцца каля пешаходнага пагранічнага пераходу «Перароў — Белавежа»[5] паміж Беларусяй і Польшчай.

  1. ^ а б http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 244
  3. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ Перарова // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 527
  5. ^ Н. П. Зеленяк. (30 сакавіка 2012) Уведомление об общественных обсуждениях (рас.). Пружанскі раённы выканаўчы камітэтПраверана 4 красавіка 2012 г.