Перайсьці да зьместу

Акольнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акольнік
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Шарашэўскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 184 м
Часавы пас
Каардынаты 52°35′39″ пн. ш. 24°05′12″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 24 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў  (17)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225176[2]
СААТА 1256762046
Нумарны знак 1
Акольнік на мапе Беларусі ±
Акольнік
Акольнік
Акольнік
Акольнік
Акольнік
Акольнік

Ако́льнік[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на захад ад Пружанаў, 47 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 24 жыхары, 17 двароў.

Этымалёгія назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «околоти», што азначае «абкружыць, абгародзіць», бо ў такіх мясцовасьцях сялілася асобна ад вяскоўцаў дробная шляхта і абгароджвалася з усіх бакоў[4].

За расейскім часам — асада ў Белавескай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 180 жыхароў.

У 1921—1939 роках у складзе Польшчы.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 180 жыхароў; 1970 год — 90 жыхароў (перапіс); 1999 год — 44 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 34 жыхары, 19 двароў[6]; 2010 год — 24 жыхары; 2012 год — 24 жыхары, 17 двароў[1]

Аўтамабільныя дарогі Р98 аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы і Н542 ШчарчоваХіцёўшчынаКрыніца[7].

  1. 1 2 Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. Алфавитный список улиц по Окольник (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 27 студзеня 2012 г.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 243
  4. Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  5. Okólniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 403
  6. Акольнік // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 488
  7. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 16 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]