Перайсьці да зьместу

Белы Лясок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белы Лясок
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Шарашэўскі
Часавы пас
Каардынаты 52°37′24″ пн. ш. 24°04′06″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 111 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225176[1]
СААТА 1256762006
Нумарны знак 1
Белы Лясок на мапе Беларусі ±
Белы Лясок
Белы Лясок
Белы Лясок
Белы Лясок
Белы Лясок
Белы Лясок

Бе́лы Лясо́к[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад Пружанаў, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі можа азначаць «невялікі бярозавы гаёк»[3].

За расейскім часам — асада[4] ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні, 78 дзесяцінаў[5].

За польскім часам — у гміне Крыжы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].

З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[7].

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 168 жыхароў; 1970 год — 210 жыхароў; 1999 год — 155 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 147 жыхароў, 61 двор[8]; 2010 год — 111 жыхароў

Аўтамабільныя дарогі Р81 Пружанымяжа Рэспублікі Польшча, Р98 аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы і Н534 ХвалаваРоўбіцк — Белы Лясок[9].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вёска знаходзіцца на самым краі Белавескай пушчы, за 15 км ад памежнага пераходу Перароў — Белавежа паміж Беларусяй і Польшчай.

Аграсядзіба «Ля царскага тракту»[10].

  1. Алфавитный список улиц по Белый Лесок (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 19 лістапада 2011 г.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 243
  3. Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  4. Lasek (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 211
  5. Biały lasek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 132
  6. Белы Лясок, вёска. Radzima.net. Праверана 30 студзеня 2014 г.
  7. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  8. Белы Лясок // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 494
  9. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 30 студзеня 2014 г.
  10. Усадьба «У царского тракта» (рас.). hutor.by. Праверана 19 лістапада 2011 г.
  11. Дронь Константин Васильевич Наши поэты. Beloozersk.info. Праверана 19 лістапада 2011 г.