Ківачына
Выгляд
| Ківачына, трансьліт. Kivačyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Шарашэўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 171 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°37′36″ пн. ш. 24°04′45″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 39 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225176[1] |
| СААТА | 1256762026 |
| Нумарны знак | 1 |
| Ківачына на мапе Беларусі ± Ківачына | |
Ківа́чына[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — у Белавескай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3].
Вёска была спаленая падчас Другой сусьветнай вайны.
29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 39 чалавек
- 1999 год — 76 чалавек
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ля вёскі знаходзіцца камень-сьледавік (валун з адбіткам чалавечай нагі або рукі)[5] зь дзьвюма ямкамі. Паводле паданьня, гэтыя сьляды пакінула Сьвятая Дзева, якая адпачывала на камені падчас падарожжа ў Ерусалім з малым Хрыстом на руках[6]. Лічыцца, што дажджавая вада ў ямках ніколі не высыхае і дапамагае ад ліхаманкі[7].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Канстанцін Дронь — беларускі паэт[8].
- Сямён Мікульскі — савецкі вайсковец, генэрал-лейтэнант.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Кивачина (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 27 студзеня 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 244
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 80
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Купаліна. (28 кастрычніка 2009) Камяні-сьледавікі Родныя вобразы Праверана 27 студзеня 2012 г.
- ↑ Дучыц Л.У., Зайкоўскі Э.М. Ляўкоў Э.А., Карабанаў А.К., Вінакураў В.Ф. Камяні-сьледавікі Беларусі Гістарычна-археалагічны зборнік №9 Праверана 27 студзеня 2012 г.
- ↑ М. Мялешка. Камень у вераньнях і паданьнях Беларуса Деревенские святыни Северо-Запада России Праверана 27 студзеня 2012 г.
- ↑ Дронь Константин Васильевич Наши поэты. Beloozersk.info. Праверана 27 студзеня 2012 г.