Выдрыца (прыток Обалі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Выдрыца (прыток Обаля)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Выдрыца
Выток каля в. Новыя Вайханы
Вусьце Обаль
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 49 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰

Вы́дрыца — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Новыя Вайханы Гарадоцкага раёну, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны. Упадае ў Обаль каля вёскі Мішневічы Шумілінскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 9,8 км[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 108

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 108