Усходняя Англія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каралеўства Ўсходняй Англіі
Ēast Engla rice
Каралеўства Ўсходняй Брытаніі
прыкладна 520 — 917
Месцазнаходжаньне Каралеўства Ўсходняй Англіі

Усходняя Англія сярод брытанскіх народаў

Афіцыйная мова стараангельская
Сталіца Тэтфард
Форма кіраваньня манархія
Канфэсійны склад паганцы, хрысьціяне

Каралеўства Ўсходняй Англіі ці Каралеўства ўсходніх англаў (ст.-англ Ēast Engla rice) было аднім са старажытных англа-саксонскіх каралеўстваў. Спачатку складалася з Нарфолка ды Сафолка. Пасьля шлюбу ўсходнеангельскай каралеўны Этэлдрэды, выспа Ілі была таксама далучана да каралеўства.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каралеўства ўсходніх англаў было ўтворана каля 520 г. шляхам аб’яднаньня паўночнага й паўднёвага Фолкаў (дзе жылі англы, якія засялілі былыя землі Іцэнаў на працягу мінулага стагодзьдзя) і зьяўлялася адным з каралеўстваў англа-саксонскае гептархіі. На некаторы час пасьля перамогі ў 616 г. над варожым каралеўствам Нартумбрыі, Усходняя Англія становіцца самым магутным з англа-саксонскіх каралеўстваў, а тамтэйшы кароль Рэдвальд атрымлівае тытул брэтвальда (валадара англа-саксонскіх каралеўстваў). На працягу наступных 40 гадоў Усходняя Англія была двойчы пераможана Мэрсіяй. Паступова слабеючы адносна іншых каралеўстваў, у 794 г. кароль Мэрсіі Офа забівае караля Ўсходняй Англіі Этэльбэрта й пачынае валадарыць самастойна.

Незалежнасьць усходніх англаў была адноўлена пасьпяховым паўстаньнем супраць Мэрсіі (825—827), у выніку якога былі забіты два мэрсійскія каралі, якія супрацьстаялі паўстаньню. 20 лістапада 870 даны забіваюць апошняга караля Ўсходняй Англіі Эдмунда й захапляюць каралеўства. Саксоны вярнулі гэтыя абшары ў 920 г., але зноў згубілі ў 1015—1017 гг., калі яны былі заваяваныя Кнутам Вялікім. Пасьля яны былі адданы Торкэлю Высокаму ў якасьці фэода.