Нявойна
Нявойна лац. Niavojna | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Niwo + Uuenna |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Нявойна» |
Нявойна — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Ніва (Niwo) і Вуйна (Uuenna) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ніў- (неў-) (імёны ліцьвінаў Нявойст, Невярд, Неўрад; германскія імёны Neosta, Niviard, Niwrat) паходзіць ад гоцкага niujis 'новы'[2], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайніла, Войнар, Войнат; германскія імёны Vuinla, Wunar, Wonnat) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з Невоиновичы… которыи ж въ Еишишках живуть (11 лютага 1496 году); предковъ ихъ Невоиновичовъ, Вишъторътовичовъ… бояръ еишышских, на имя Михаиловича Невоиновича, а Лаврына Щастного Невоиновичовъ… Невоиновичы (14 сьнежня 1536 году)[4].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нявойны[5] (Niewojna, Niewojno) — літоўскія шляхецкія роды зь Лідзкага і Троцкага паветаў[6][7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1161, 1664.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 49—50.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 149.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 363.