Перайсьці да зьместу

Наваградзкі гісторыка-краязнаўчы музэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наваградзкі гісторыка-краязнаўчы музэй
Сьвята-Мікалаеўскі сабор і будынак музэю]]
Месцазнаходжаньне НаваградакБеларусь
Адрас вул. Гарадзенская, 2
Велічыня калекцыі к. 22 000 прадметаў
Плошча экспазыцыі 350 м²
Створаны 12 верасьня 1992
Геаграфічныя каардынаты 53°35′55″ пн. ш. 25°49′26″ у. д. / 53.59861° пн. ш. 25.82389° у. д. / 53.59861; 25.82389Каардынаты: 53°35′55″ пн. ш. 25°49′26″ у. д. / 53.59861° пн. ш. 25.82389° у. д. / 53.59861; 25.82389
Наваградзкі гісторыка-краязнаўчы музэй на мапе Беларусі
Наваградзкі гісторыка-краязнаўчы музэй
Наваградзкі гісторыка-краязнаўчы музэй
Наваградзкі гісторыка-краязнаўчы музэй
navagrudak.museum.by/be

Нава́градзкі гісто́рыка-краязна́ўчы музэ́й — музэй у Наваградку, адкрыты ў 1992 року.

Рашэньне пра стварэньне музэю было прынятае 25 жніўня 1987 року, збор экспанатаў вёўся 5 гадоў. Адкрыцьцё адбылося 12 верасьня 1992 року.

Плошча экспазыцыі складае 350 м². Фонды музэю налічваюць 22 тыс. адзінак захаваньня. Экспазыцыя адлюстроўвае найбольш значныя падзеі гісторыі места і раёну, расказвае пра выдатных людзей, чыё жыцьцё і дзейнасьць зьвязаныя з Наваградчынай.

Экспазыцыя знаёміць з утварэньнем Вялікага Княства Літоўскага: каранацыяй Міндоўга, дзейнасьцю вялікіх князёў Войшалка, Гедыміна, Вітаўта й інш., расказвае аб расьсяленьні татараў на Наваградчыне, аб стварэньні праваслаўнай мітраполіі ў ВКЛ і да т. п. На падставе дакумэнтаў і дыярамаў паказаныя зьмены ў статусе места ў сувязі з атрыманьнем ім магдэбургскага права, герба, пасяджэньнямі Галоўнага трыбуналу ВКЛ, а таксама войнаў, якія прывялі да разбурэньня Наваградзкага замку, падзеі паўстаньняў 1831 і 1863 гадоў.

Музэй мае багатую этнаграфічную калекцыю, творы народнага мастацтва (жаночы і мужчынскі строі, тканыя посьцілкі, дзяругі, настольнікі, вышываныя ручнічкі, сурвэткі, гліняны і драўляны посуд).

Асобнымі тэмамі пададзена дзейнасьць у міжваенны пэрыяд у Наваградку дзяржаўнай польскай і прыватнай беларускай гімназій.

Значная плошча адведзена паказу нямецкай акупацыі Наваградчыны ў гады І і ІІ сусьветных войнаў: удзелу жыхароў у ваенных дзеяньнях; рэжыму акупацыі; трагедыі жыдоўскай грамады места; супярэчліваму руху супраціву, у якім удзельнічалі савецкія партызанскія атрады, фармаваньні Арміі Краёвай, жыдоўскі партызанскі аддзел Бельскага й інш.

У музэі створаны мэмарыяльны разьдзел з архіву былога выпускніка беларускай гімназіі, ганаровага грамадзяніна Наваградку, вядомага ў сьвеце навукоўца ў галіне астранаўтыкі Барыса Кіта.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]