Палац Радзівілаў (Наваградак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°35′53.18″ пн. ш. 25°49′29.14″ у. д. / 53.5981056° пн. ш. 25.8247611° у. д. / 53.5981056; 25.8247611Каардынаты: 53°35′53.18″ пн. ш. 25°49′29.14″ у. д. / 53.5981056° пн. ш. 25.8247611° у. д. / 53.5981056; 25.8247611
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Палац Радзівілаў на мапе Беларусі
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў на Вікісховішчы

Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіўся ў цэнтры места пад адрасам Рынак, 1. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню палац Радзівілаў у Наваградку ўпамінаецца ў «Дзёньніку» князя Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі», напісаным ім у пэрыяд паміж 1719—1761 гадамі. Князь зазначаў, што ў час сваіх падарожжаў неаднаразова спыняўся ў гэтым палацы.

У 1759 годзе палац перабудавалі. Па перабудове ў будынку абсталявалі пакоі пад крамы, якія здаваліся ў арэнду купцам. Крамы былі мураванымі, мелі «печы з цэглы, коміны „навылёт“, вокны з шкла».

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады адабралі палац у Радзівілаў. У 1810 годзе будынак палаца набыў купец Фішар. У 1812 годзе тут спыняўся брат Напалеона Банапарта, вэстфальскі кароль Жэром Банапарт (паводле іншай вэрсіі — у сядзібе Міцкевічаў).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У міжваенны час у палацы працавала адміністрацыя места, потым да 1939 году — агульнаадукацыйная школа. 28 чэрвеня 1941 году палац згарэў у выніку авіяналёту Трэцяга Райху[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы будынак.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]