Перайсьці да зьместу

Гара Міндоўга (Наваградак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі і археалёгіі
Гара Міндоўга
лац. Hara Mindoŭha
Гара Міндоўга
Гара Міндоўга
КраінаБеларусь
МестаНаваградак
Каардынаты53°36′01″ пн. ш. 25°50′07″ у. д.HGЯO
Дата заснаваньняXIII стагодзьдзе
СтатусАхоўная зона
Гара Міндоўга на мапе Беларусі
Гара Міндоўга
Гара Міндоўга
Гара Міндоўга
Гара Міндоўга на Вікісховішчы

Гара Міндоўга — помнік гісторыі XIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на тэрыторыі паміж гістарычнымі Кавальскай і Траецкай вуліцамі[a]. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Паводле мясцовага паданьня, тут у XIII ст. спачыў заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага кароль Міндоўг[1].

Мегіндаг, Мейндаг або Мейндак, пазьней Мэндаг, Мэндах, Міндаг або Міндах (Megindag[2], Meindag[3], Meindac[4], Mendag[5], Mendoch, Mindag[6], Mindach[3]) і Даўмэн або Даўмін (Dawmen[7], Daumin[8]) — імёны германскага паходжаньня[9][3]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[10], minthi 'памяць'[11], аснова магін- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнар, Мэйнарт; германскія імёны Meinar, Meinart) — ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[12], аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) — ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[13][14], а аснова -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[15] (адзначалася магчымасьць пераходу Dagh > Daw у германскіх мовах[16][17]). Такім парадкам, імя Міндоўг азначае «здольны мысьленьнем»[18] (тое ж, што і імя Даўмен) або «магутны дабрынёй»[19]. Германскае паходжаньне імя Міндоўг (Мендаг) сьцьвердзіў мовазнаўца і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў[19]. Гоцкае паходжаньне гэтага імя адзначаў яшчэ прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Канстантын Грэвінк(ru) з спасылкай на нямецкага лінгвіста Леа Маера(de)[20].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сьмерць Міндоўга. Р. Штэйн і Г. Зэйфэр, каля 1900 г.

Мясцовае паданьне гаворыць, што пад гарой пахавалі караля Міндоўга: па сьмерці гаспадара яго падданыя насыпалі вялікі курган з чыстага нёманскага пяску[21]. Пра паданьне ўпамінаецца ў першай манаграфіі пра Наваградак, выдадзенай на лацінскай мове ў Львове ў 1795 годзе[22]. Такая назва таксама магла ўзьнікнуць ад таго, што на гэтай гары і вакол яе, магчыма, праходзіла ў 1253 годзе каранацыя Міндоўга, бо паводле летапісу, каранацыя праходзіла не ў замку, а каля яго.

Каранацыя Міндоўга, 1824 г.

Яшчэ адно паданьне расказвае, што пазьней на вяршыні гары была мармуровая надмагільная пліта на якой узвышалася выява дзяўчыны з тварам анёла. Тут спачыла прыгажуня Крыся, якая стала правобразам для многіх скульптур і насьценных росьпісаў у касьцёлах Вільні. Аўтарам віленскіх скульптураў, як і надмагільнага помніка на гары Міндоўга быў закаханы ў Крысю італьянскі скульптар Джаваньні Перэцьці.

Прыкладна з канца XVII ст. на гары Міндоўга разьмяшчаліся хрысьціянскія могілкі Наваградку.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Асаблівую папуляр­насьць памянёныя паданьні набылі дзя­куючы народжанаму ў Наваградку паэту Адаму Міцкевічу, які неаднаразова згадваў у сваіх творах гару Міндоўга (польск. góra Mendoga). Гару Міндоўга таксама апеў паэт Ян Чачот (1796—1847) у «Сьпевах пра даўніх ліцьвінаў да 1434 году», у балядзе «Магіла Міндоўга. 1263 год»[23]:

«

У Наваградку дагэтуль
Ёсьць гара Міндоўга.
Там ляжыць ён, яго помніць
Люд наш будзе доўга.
Быў ён свой кароль, ліцьвінскі,
Меў калісьці сілу.

»

Найстарэйшы надмагільны помнік на гары, які захаваўся, датуецца 1820 годам. Значная колькасьць помнікаў з каменю і мэталу, а таксама драўляных крыжоў знайшлі сваё адлюстраваньне на малюнках і здымках другой паловы XIX — пачатку ХХ стагодзьдзяў.

У міжваенны пэрыяд з пачатку 1920-х гадоў могілкі на гары перасталі выкарыстоўвацца дзеля пахаваньняў.

У ліпені 1993 годе на мескім сьвяце з нагоды 740-годзьдзя каранацыі Міндоўга ля падножжа гары паставілі камень з памятнай дошкай работы скульптара У. Летуна. У 2014 годзе ля гары паставілі мэталічную скульптуру Міндоўга вышынёй каля 2,5 м.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сучасныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ Цяперашнія афіцыйныя назвы — вуліца 1 мая і вуліца Менская адпаведна
  1. ↑ Дзяржаўны сьпіс гіст.-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. — Менск: 2009. С. 391.
  2. ↑ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 122.
  3. 1 2 3 Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 397.
  4. ↑ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 132.
  5. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Mendag, MyHeritage
  6. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Mindag, MyHeritage
  7. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Dawmen, MyHeritage
  8. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Daumin, MyHeritage
  9. ↑ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 66.
  10. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  11. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  12. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 165.
  13. ↑ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  14. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  15. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
  16. ↑ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 17.
  17. ↑ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 183.
  18. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  19. 1 2 Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.
  20. ↑ Über heidnische Gräber Russisch Litauens und einiger benachbarter Gegenden, insbesondere Lettlands und Weissrusslands / von C. Grewingk. — Dorpat, 1870. S. 93
  21. ↑ Гара Міндоўга (ХІІІ ст., г. Навагрудак)(недаступная спасылка), Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага
  22. ↑ Трафімовіч А. Дзе шукаць магілы Ўсяслава Чарадзея, Вітаўта, Скарыны і іншых легендарных беларусаў, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
  23. ↑ Чачот Я. Спевы пра даўніх ліцьвінаў, Pawet.net

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412В000387