Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Наваградак)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Наваградак |
| Каардынаты | 53°35′50,36″ пн. ш. 25°49′29,7″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
| Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца на рагу гістарычных Рынку і Слонімскай вуліцы[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1853 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і вежы-званіцы, аточаных мурам. Па апошняй вайне савецкія ўлады зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1624 годзе ваявода віленскі Крыштап Хадкевіч заснаваў у Наваградку кляштар дамініканаў. Першыя пабудовы былі драўлянымі. Каля 1724 году на іх месцы збудавалі мураваныя касьцёл (у аб’ём усходняга нэфа ўлучылі частку ранейшай пабудовы, захавалі дэкор інтэр’еру[1]) і кляштарны корпус. У час пажараў 1751 і 1831 гадоў помнік атрымаў пашкоджаньні. У 1751—1831 гадох пры кляштары дзеяла дамініканская школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1829 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады зачынілі школу, а ў 1853 годзе ліквідавалі кляштар. У 1850-я гады касьцёл значна перабудалі ў стылі клясыцызму.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з роўнічным галоўным фасадам, вузкім нартэксам і паўцыркульнай алтарнай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція. Галоўны фасад падзяляецца разьвітым карнізам на два ярусы і завяршаецца трыкутным франтонам зь вежачкай над ім. Тарцы дахаў бакавых нэфаў закрываюцца ступеньчатымі атыкамі. Сьцены аздабляюцца пілястрамі. Вокны з лучковымі і аркавымі завяршэньнямі.
У інтэр’еры цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, аздабляецца ляпным геамэтрычным арнамэнтам, бакавыя нэфы маюць крыжовыя скляпеньні.
Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да касьцёла з поўначы. Перад касьцёлам стаяла прастакутная 2-ярусная вежа-званіца.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- М. Астанковіч, 1905 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- В. Барэці, да 1915 г.
- 1917 г.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- Я. Булгак, да 1939 г.
- Я. Булгак, да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Інтэр'ер
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Габрусь Т., Адамовіч С. Навагрудскі Міхайлаўскі касцёл дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 359.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000437 |
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Зьявіліся ў 1624 годзе
- Барочныя збудаваньні Беларусі
- Збудаваньні клясыцызму Беларусі
- Дамініканскія кляштары Беларусі
- Касьцёлы Гарадзенскай дыяцэзіі
- Касьцёлы Наваградку
- Храмы пад тытулам Сьвятога Міхала Арханёла
- Старонкі, якія выкарыстоўваюць пашырэньне Картограф