Малы Замак (Наваградак)
Малы Замак | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 316—317 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Наваградак |
Краіна | Беларусь |
Горная сыстэма | Наваградзкае ўзвышша |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Малы Замак |
Малы Замак — узвышша і гістарычная мясцовасьць Наваградку, месца летапіснага вакольнага гораду. Знаходзіцца ў цэнтры места, на захад ад Замкавай гары.
Мае аднолькавую вышыню з Замкавай гарой, якая складае 316—317 м над узроўнем мора, але плошча Малога Замка амаль у тры разы большая. На заходнім краі пляцоўцы стаіць Каменны млын.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад пачатку пляцоўка будучага Малога замка была вышэйшая за астатнія ўзгоркі. Найвышэйшы яе пункт (315 м) знаходзіўся ў цэнтральнай частцы[1].
Фрыда Гурэвіч высьветліла, што на Малым Замку ўзьнікла адно зь першых паселішчаў у Наваградку[2]. Сярод найбольш раньніх матэрыялаў, знойдзеных тут, ляпная кераміка, а таксама некаторыя формы пацерак, у тым ліку мазаічныя пранізкі, характэрныя для Х—ХІ стагодзьдзяў[3].
Малы Замак засялілі як на краях так і ў цэнтры, у той час як Замкавая гара спачатку засялялася толькі на краях пляцоўкі. З канца X да канца XІ ст. на Малым Замку пераважалі наземныя зрубныя пабудовы, хаця сустракаліся і заглыбленыя[4].
У другой палове XІ ст. на паселішчы Замкавай гары насыпалі вал, які ператварыў яе ў дзяцінец, а Малы Замак і суседняе ўзвышша сталі пасадамі. Відаць, у гэты час, пляцоўка, агароджаная валам, служыла як крэпасьць і сховішча для жыхароў пасадаў[5].
Пляцоўка Малога Замка заставалася неўмацаванай да пачатку XІІ ст.[6] У XІІІ ст. каля падножжа Замкавай гары насыпалі вал, а ў XІV ст. яго падоўжылі, агарожваючы таксама Малы Замак. Гэты вал складаўся зь пяску і гліны шчыльнай структуры. Замкавую гару ад Малага Замка аддзяляў вырыты роў, які запаўняла вада[7].
У канцы XІІІ — першай палове XІV ст. на заходнім краі пляцоўкі збудавалі вежу з палявых валуноў і цэглы. У канцы XV — пачатку XVІ ст. яе перабудавалі ў васьмігранную. Гэтая вежа прастаяла да сярэдзіны XVІІ ст., калі яе зноў разабралі, а будаўнічыя матэрыялы выкарысталі дзеля ўзьвядзеньня ветранога млына.
Крыніці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бубенько Т., Метельский А. Основание Новоугородка: гипотезы и реальность // Беларуская думка. № 8, 2014. С. 82—82
- ^ Бубенько Т., Метельский А. Основание Новоугородка: гипотезы и реальность // Беларуская думка. № 8, 2014. С. 82.
- ^ Гурэвіч Ф. Летапісны Новгородок (старажытнарускі Наваградак). — Санкт-Пецярбург — Наваградак, 2003. С. 49.
- ^ Гурэвіч Ф. Летапісны Новгородок (старажытнарускі Наваградак). — Санкт-Пецярбург — Наваградак, 2003. С. 50.
- ^ Гурэвіч Ф. Летапісны Новгородок (старажытнарускі Наваградак). — Санкт-Пецярбург — Наваградак, 2003. С. 51.
- ^ Гурэвіч Ф. Летапісны Новгородок (старажытнарускі Наваградак). — Санкт-Пецярбург — Наваградак, 2003. С. 64.
- ^ Гурэвіч Ф. Летапісны Новгородок (старажытнарускі Наваградак). — Санкт-Пецярбург — Наваградак, 2003. С. 68.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гурэвіч Ф. Летапісны Новгородок (Старажытнарускі Наваградак). — Санкт-Пецярбург — Наваградак: Агентство «РДК-принт», 2003. — 324 с.