Крамы (Наваградак)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Крамы
| |
Гандлёвыя рады «Крамы»
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′56.98″ пн. ш. 25°49′36.15″ у. д. / 53.5991611° пн. ш. 25.8267083° у. д.Каардынаты: 53°35′56.98″ пн. ш. 25°49′36.15″ у. д. / 53.5991611° пн. ш. 25.8267083° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1812 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Крамы | |
Крамы на Вікісховішчы |
Гандлёвыя рады «Крамы»[1] — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзяцца ў цэнтры места, на гістарычных Рынку і Траецкай вуліцы[a]. Захаваўся толькі меншы корпус (на Траецкай вуліцы), больш корпус (пасярод Рынку) па Другой сусьветнай вайне зьнішчылі савецкія ўлады. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваныя гандлёвыя рады ў Наваградку збудавалі ў 1812 годзе паводле тыповага праекту, складзенага ў Санкт-Пецярбургу.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі большы корпус гандлёвых радоў, які стаяў пасярод Рынку. У 1953 годзе ў мэтах прыстасаваньня пад прамысловую краму меншы корпус гандлёвых радоў адрамантавалі і часткова перабудавалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму[2] . Будынак захаванага меншага корпуса — у пляне выцягнутая трапэцыя, накрываецца 2-схільным дахам. Вылучаецца трыкутнымі франтонамі на тарцах і ў цэнтры падоўжных фасадаў. Мае цэнтральны і два бакавыя ўваходы. Галоўны паўднёвы фасад праразаецца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Раней на галоўным фасадзе былі ўваходныя дзьверы ў крамы. Крамы асьвятляліся аконнымі праёмамі на тыльным фасадзе. Уздоўж галоўнага фасада будынка абходная галерэя, утвораная дарычнай калянадай[3]. У выніку паваеннай рэканструкцыі часткова зьмяніоі галоўны фасад, канструкцыю даху (паніжаны), калянаду абклалі дэкаратыўнай керамічнай пліткай.
Усярэдзіне будынка — гандлёвая заля і невялікія складзкія памяшканьні. У выніку паваеннай рэканструкцыі арыгінальны ўнутраны плян зьмяніўся[4].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915—1917 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1918 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1900 г.
-
Я. Булгак, 1908 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
Я. Булгак, 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
А. Бохнак, 1920 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1920 г.
-
Я. Булгак, 1925 г.
-
жнівень 1925 г.
-
жнівень 1925 г.
-
А. Віслоцкі, 1930 г.
-
Я. Булгак, 1930 г.
-
1938 г.
-
да 1939 г.
-
А. Бохнак, 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Менская, 3
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паштоўка зь мясцовай назвай «Kramy», Польская дзяржаўная бібліятэка
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 261.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 360.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 260.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000419 |