Наваградзкая вежа
| Помнік абарончай архітэктуры | |
Наваградзкая вежа | |
Руіны Шчытоўкі | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Наваградак |
| Каардынаты | 53°36′05,70″ пн. ш. 25°49′41,10″ у. д.HGЯO |
| Статус | Ахоўная зона |
Наваградзкая вежа на мапе Беларусі Наваградзкая вежа | |
Наваградзкая вежа, пазьней Шчытовая вежа, Шчытоўка — унікальны помнік архітэктуры XIII—XIV стагодзьдзяў у Наваградку, частка Наваградзкага замка. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавай гары. Захаваліся руіны. Твор раманскай і гатычнай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі абарончыя вежы таксама існавалі таксама ў Берасьці, Горадні, Камянцы і Тураве, аднак цалкам захавалася толькі Камянецкая.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XІІІ ст. сярод драўляных зрубаў-гародняў Наваградзкага замка збудавалі мураваную вежу. Гэтая вежа адыграла ключавую ролю пры абароне места, калі ў другой палове XIII — XIV стагодзьдзях галіцка-валынскія, татарскія і крыжацкімі войскі спрабавалі захапіць замак.
У адной з крыжацкіх аблогаў (відаць, у 1394 годзе[1]) вежа атрымала моцныя пашкоджаньні. У канцы XІV ст. яе адбудавалі з цэглы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Амаль квадратная ў пляне (12×12 м) ідзе ўглыб на 7,5 м. Яе падмурак мае вышыню 3,5 м, ляжыць на падушцы з рашчыны і жвіру і заканчваецца цокалем вышынёй 0,3 м. Захаваныя сьцены з добра апрацаваных камянёў, прасьветы паміж імі закладаюцца дробна паколатымі камянямі і абломкамі цэглы-пальчаткі, прамазанай вапнавай рашчынай. Ад пачатку стаяла ў паўночнай частцы замка, замыкаючы колца зямлянога вала і некалькі выступаючы ўперад[2].
Адбудаваная вежа 5-ярусная атрымала меншыя памеры (11,4×11,4 м), вышыня яе сьценаў каля 25 м.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Гурэвіч Ф. Летапісны Новгородок (Старажытнарускі Наваградак). — Санкт-Пецярбург — Наваградак: Агентство «РДК-принт», 2003. — 324 с.