Наваградзкае гета
Выгляд
Наваградзкае гета — габрэйскае гета ў Наваградку, створанае нацыстамі ў пэрыяд акупацыі Беларусі. Толькі за 8 сьнежня 1941 г. (першы дзень расстрэлу) у Наваградку загінула 2 990 габрэяў[1].
Гістарычны фон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напярэдадні другой акцыі зьнішчэньня ў г. Наваградку, якая была праведзеная ў гета на Пярэсецы 7 жніўня 1942 г., лепшым спэцыялістам былі выдадзеныя новыя працоўныя карткі[2]. Вязьні гета рамантавалі ўніформу для Вэрмахту і шылі адзежу для нямецкай цывільнай адміністрацыі не пакідаючы сьцен лягеру[2]. Спачатку гета было «адчыненым»[1].
Вязьні гета
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сям’я Сухарскіх
- Валожынская (Рубін) Суля
- Джэк (Ідэль) Каган
- Зэйдэль Кушнэр
- Асташынскі Даніель
- Сям’я Бароўскіх
- Сям’я Кушнэр
- Сям’я Сасноўскіх
- Хайм Лейбавіч
- Шаўль Гарадзінскі
Уцёкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 верасьня 1943 г. былі зьдзейсьненыя ўцёкі з гета[3]. Сьпіс выратаваўшыхся:
- Д-р Якубовіч
- Сара Якубовіч
- Мазуркевіч Эця
- Сухарскі Нотка
- Шабакоўскі Рувка
- Д-р Якаў Каган
- Ярмоўскі Айзік
- Ярмоўскі Злата
- Шалюбскі Эфраім
- Тырвіц Хірш
- Ракаўская Адэль