Перайсьці да зьместу

Стэфан Андэрсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Андэрсэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 лістапада 1981(1981-11-26)[1][2][3] (43 гады)
Рост 188 см
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002 Відаўрэ[d] 45 (0)
2002—2004 Акадэміск БК Капэнгаген 62 (0)
2004—2006 Чарлтан Атлетык 17 (0)
2006—2011 Брэнбю 137 (0)
2011—2013 Эвіян Тано Гаяр 35 (0)
2013—2014 Рэал Бэтыс 7 (0)
2014 Гоў Эгэд Іглз 13 (0)
2014—2021 Капэнгаген 72 (0)
2021—2023 ВБ-1968[d] 0 (0)
Зборныя
2001—2003 Данія (да 21)[d] 21 (0)
2002 Данія (да 20)[d] 5 (0)
2004—2015 Данія 30 (0)

Стэфан Майгар Андэрсэн (па-дацку: Stephan Maigaard Andersen; нар. 26 лістапада 1981 году, Капэнгаген, Данія) — былы дацкі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Даніі.

Андэрсэн пачаў сваю кар’еру ў дацкіх клюбах «Відоўрэ» й «Акадэміск БК». Затым ва ўзросьце 22 гадоў перайшоў у ангельскі «Чарлтан Атлетык», аднак ня здолеўшы прабіцца ў асноўны склад, Андэрсэн у 2007 годзе вярнуўся ў Данію, дзе стаўся асноўным брамнікам у родным для сябе клюбе «Брэнбю», пры гэтым ён у 2008 годзе быў прызнаны найлепшым брамнікам краіны. У жніўні 2011 году адбыўся пераход Андэрсэна ў францускі «Эвіян»[4].

Улетку 2013 году Стэфан падпісаў двухгадовы кантракт з «Бэтысам». 30 студзеня быў аддадзены ў арэнду ў клюб нідэрляндзкага найвышэйшага дывізіёну «Гоў Эгэд Іглз». 19 траўня 2014 году было абвешчана, што брамнік вернецца ў Данію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клюбам «Капэнгаген», які зьяўляецца клятым супернікам ягонага папярэдняга дацкага клюбу «Брэнбю»[5].

Пасьля моцных выступаў у клюбе «Акадэміск БК» Андэрсэн быў прыцягнуты да табару нацыянальнай зборнай Даніі, дзе ён дэбютаваў у гульні супраць зборнай Гішпаніі ў сакавіку 2004 году.

«Брэнбю»:

«Капэнгаген»:

  1. ^ а б в Stephan Andersen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Stephan Andersen // FBref (анг.)
  3. ^ а б в STEPHAN MAIGAARD ANDERSEN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Brøndby IF sælger Stephan Andersen. Brøndby IF
  5. ^ Officielt: Stephan Andersen til FC København. Tipsbladet

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]