Перайсьці да зьместу

Даніель Агер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніель Агер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 сьнежня 1984(1984-12-12)[1][2][3] (41 год)
Рост 191 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006 Брэнбю 34 (5)
2006—2014 Лівэрпул 175 (9)
2014—2016 Брэнбю 32 (2)
Зборныя
2004—2006 Данія (да 21)[d] 10 (3)
2005—2016 Данія 74 (11)

Даніе́ль Мю́нтэ А́гер (па-дацку: Daniel Munthe Agger; нар. 12 сьнежня 1984 году, Відаўрэ, Данія) — дацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Данію на пазыцыі абаронцы. Агер зьяўляўся капітанам зборнай сваёй краіны. Вядомы дзякуючы выступам за ангельскі «Лівэрпул».

Агер быў названы самым пэрспэктыўным гульцом Даніі на працягу двух гадоў запар, у 2004 і 2005 гадох. Даніель далучыўся да «Брэнбю» ў 2004 годзе й дэбютаваў за свой новы клюб 25 ліпеня 2004 году ў матчы чэмпіянату супраць «Одэнсэ». Атрымаў свой ​​шанец раней, чым чакалася, таму што дасьведчаны абаронца «Брэнбю» Андрэас Якабсан быў прададзены «Саўтгэмптану». Агер быў названы найлепшым гульцом «Брэнбю» ў трох гульнях запар, неўзабаве пасьля свайго дэбюту, ён замацаваўся ў першай камандзе ў 19-гадовым узросьце.

Агер прагрэсаваў з тых часоў, і ня стаў сюрпрызам ягоны пераход у «Лівэрпул» пасьля 49 гульняў у складзе «Брэнбю». Агер хутка прыстасаваўся да гульні «Лівэрпулу», і ўжо ў хуткім часе Самі Хююпія саступіў яму месца ў асноўным складзе.

«Брэнбю»:

«Лівэрпул»:

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Малодшы стрыечны брат Даніеля Мікалай Агер таксама быў футбалістам. У траўні 2010 году, Агер абраўся шлюбам са сваёй сяброўкай Сафі Нэльсан. Пара правяла вясельле ў Капэнгагене[4]. Яны маюць двух сыноў, якіх клічуць Джэймі і Мэзан. Агер са сваім дзядзькам трымае паб у Даніі.

  1. Daniel Agger // FBref (анг.)
  2. DANIEL MUNTHE AGGER // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Daniel Agger // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Jones, Laura (2010-05-18). «Liverpool FC's Daniel Agger weds girlfriend Sophie in Denmark as Arsenal's Nicklas Bendtner watches on». Liverpool Daily Post.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]