Крыстыян Поўльсэн
| Крыстыян Поўльсэн | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 лютага 1980[1][2][3][…] (46 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2002 | Капэнгаген | 45 (10) |
| 2002—2006 | Шальке-04 | 111 (3) |
| 2006—2008 | Сэвільля | 62 (4) |
| 2008—2010 | Ювэнтус | 48 (1) |
| 2010—2011 | Лівэрпул | 12 (0) |
| 2011—2012 | Эвіян Тано Гаяр | 24 (0) |
| 2012—2014 | Аякс | 54 (1) |
| 2014—2015 | Капэнгаген | 16 (1) |
| Зборныя | ||
| 1998—1999 | Данія (да 19)[d] | 4 (0) |
| 2001 | Данія (да 21)[d] | 8 (0) |
| 2001—2012 | Данія | 92 (6) |
Крыстыян Б’ёрнсгёй Поўльсэн (па-дацку: Christian Bjørnshøj Poulsen; нар. 28 лютага 1980 году, Аснэс, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Даніі, за якую афіцыйна скончыў свае выступы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сваю футбольную кар’еру распачаў у сваім родным горадзе Аснэс, зь якога транзытам праз футбольны клюб «Гольбэк» трапіў у склад «Капэнгагену», зь якім адразу падпісаў свой першы прафэсійны кантракт. Амаль адразу Крыстыян узяў на сабе лідэрскую ролю ў клюбе, пасьля таго як сваю кар’еру ў клюбе скончыў нарвэскі паўабаронца Столе Сольбакен.
«Шальке 04»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля кубка сьвету 2002 году Поўльсэн перашоў у склад нямецкага клюбу «Шальке 04». Сума трансэфру склала 7 млн эўра, што было рэкордам продажу для дацкага клюбу[4]. Крыстыян бязь цяжкасьцяў прыжыўся ў клюбе, што ня ў малай ступені было зьвязаны з тым, што ягоны напарнік па зборнай Эбэ Сан таксама гуляў за нямецкі клюб.
«Сэвільля»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2006 годзе Крыстыян пераехаў у Гішпанію, каб гуляць за клюб з поўдня гэтай краіны «Сэвільлю». Дэбютаваў за клюб у матчы за Супэркубак Эўропы, дзе сэвільскія футбалісты былі мацней за гульцоў «Барсэлёны».
«Ювэнтус»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Капітан зборнай Даніі ўлетку 2008 году быў набыты «Ювэнтусам» за 9,75 млн эўра. У адсутнасьць траўмаванага Крыстыяна Дзанэцьці, Поўльсэн стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам клюбу.
«Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 жніўня 2010 году было абвешчана аб пераходзе Крыстыяна ў «Лівэрпул». Сума трансфэру склала 4,5 мільёну эўра[5].
«Эвіян»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]31 жніўня 2011 году пачатковец францускай Лігі 1 клюб «Эвіян» абвесьціў, што заключыў з дацкім паўабаронцам кантракт[6].
«Аякс»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]22 жніўня 2012 году амстэрдамскі «Аякс» абвесьціў аб дамоўленасьці па пераходзе Поўльсэна ў склад чырвона-белых[7]. На наступны дзень Крыстыян падпісаў з клюбам двухгадовы кантракт, які разьлічаны на два сэзоны.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За зборную Даніі правёў 92 матчы, забіў 6 мячоў. У жніўні 2012 году Крыстыян абвесьціў аб рашэньні спыніць выступы за зборную[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Капэнгаген»
- Чэмпіён Даніі: 2001
«Шальке 04»
- Уладальнік Кубка нямецкай Лігі: 2005
«Сэвільля»
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2006
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2007
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Супэркубак Гішпаніі: 2007
«Аякс»
- Чэмпіён Нідэрляндаў (2): 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубак Нідэрляндаў: 2013
Асабістыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбаліст году ў Даніі (2): 2005, 2006
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christian Poulsen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Christian Poulsen // FBref (анг.)
- ↑ CHRISTIAN POULSEN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Daniel Agger skifter til Liverpool. Danmarks Radio
- ↑ Poulsen ceduto al Liverpool. Juventus.com
- ↑ Кристиан Поульсен перейдет в «Эвиан». eurosport.ru
- ↑ Ajax akkoord met Christian Poulsen. ajax.nl
- ↑ Christian Poulsen stopper på landsholdet. dbu.dk
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Лівэрпула»
- Профіль на сайце ESPN
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Статыстыка на сайце soccerbase.com
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Даніі
- Футбалісты клюбу «Капэнгаген»
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Эвіян Тано Гаяр»
- Футбалісты клюбу «Аякс» Амстэрдам
- Футбалісты зборнай Даніі
- Дацкія футбалісты
