Перайсьці да зьместу

Мікалай I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мікалай I Раманаў»)
Мікалай I
 11-ы імпэратар усерасейскі
19 лістапада (1 сьнежня) 1825 — 18 лютага (2 сакавіка) 1855
(дэ-факта з 13 (25) сьнежня 1825)
Каранацыя 22 жніўня (3 верасьня) 1826
Папярэднік Аляксандар I
Наступнік Аляксандар II
 Цар Польшчы
Каранацыя 24 траўня 1829
Папярэднік Аляксандар I
Наступнік Аляксандар II
Сьцяг Расеі Вялікі князь фінляндзкі
19 лістапада (1 сьнежня) 1825 — 18 лютага (2 сакавіка) 1855
Папярэднік Аляксандар I
Наступнік Аляксандар II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 чэрвеня (6 ліпеня) 1796, Царскае Сяло, Расейская імпэрыя
Памёр 18 лютага (2 сакавіка) 1855 (58 гадоў), Зімні палац, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Пахаваны Петрапаўлаўскі сабор
Дынастыя Раманавы
Жонка Шарлота Пруская
Бацька Павал I
Маці Марыя Фёдараўна
Узнагароды
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Подпіс

Мікалай I Паўлавіч (па-расейску: Николай I Павлович; 25 чэрвеня (6 ліпеня) 1796, Царскае Сяло — 18 лютага (2 сакавіка) 1855, Санкт-Пецярбург) — імпэратар Расейскай імпэрыі з 19 лістапада (1 сьнежня) 1825 па 18 лютага (2 сакавіка) 1855, цар польскі і вялікі князь фінляндзкі. З дынастыі Раманавых.

У дзяцінстве

Быў трэцім сынам імпэратара Паўла I і імпэратрыцы Марыі Фёдараўны. Апошні з унукаў Кацярыны II, якія нарадзіліся пры яе жыцьці. У гонар нараджэньня князя пісаліся оды, аўтарам адной зь іх стаў Гаўрыіл Дзяржавін. Дагэтуль у дынастыі Раманавых не надавалі дзецям імя Мікалай. Тэзаімяніны — 6 сьнежня па юліянскім календары (Мікалая Цудатворца).

Вялікі князь Мікалай Паўлавіч атрымаў хатнюю адукацыю, але асаблівай стараннасьці да вучобы не праяўляў[4]. Ён не прызнаваў гуманітарных навук[4], затое выдатна разьбіраўся ў вайсковай справе, захапляўся фартыфікацыяй, быў знаёмы з інжынэрнай справай.

Вядома захапленьне будучага імпэратара жывапісам, якому ён навучаўся ў дзяцінстве пад кіраўніцтвам жывапісца Івана Акімава і аўтара рэлігійных і гістарычных кампазыцыяў прафэсара Васіля Шабуева[5].

Найважнейшыя вехі валадараньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1825 — Паўстаньне дзекабрыстаў.
  • 1826 — Заснаваньне пры Імпэратарскай канцэлярыі Трэцяга аддзяленьня — тайнай паліцыі для сачэньня за становішчам у дзяржаве.
  • 18261828 — Расейска-пэрсыдзкая вайна (1826—1828)
  • 18281829 — Расейска-турэцкая вайна (1828—1829)
  • 1828 — Заснаваньне Тэхналягічнага інстытуту ў Пецярбургу
  • 18301831 — Польскае паўстаньне 1830—1831 гадоў
  • 1832 — Зацьвярджэньне новага статусу Царства Польскага ў складзе Расейскай імпэрыі
  • 1837 — Адкрыцьцё першай у Расеі чыгункі Пецярбург — Царскае сяло.
  • 18391841 — Усходні крызіс, у якім Расеі выступала сумесна з Ангельшчынай супраць кааліцыі Францыя — Эгіпет.
  • 1849 — Удзел расейскіх войск у задушэньні Вугорскага паўстаньня 1848—1849 гадоў
  • 1851 — Заканчэньне пабудовы Мікалаеўскай чыгункі, якая злучыла Пецярбург з Масквой. Адкрыцьцё Новага Эрмітажа
  • 18531856 — Крымская вайна. Мікалай не дажывае да яе канца. Зімой прастуджаецца, і памірае ў 1855 годзе.
  1. ^ а б в г Николай I (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 119—124.
  2. ^ а б в г W. A. P. Nicholas I. (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 19.
  3. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118588079 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ а б Анри Труайя Николай I (Русские биографии) (рас.). — Перевод с французского. — Москва: Эксмо, 2005. — 224 с.
  5. ^ Сидорова М. Маленькое увлечение императора Николая I //ж-л "Русское искусство  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў