Петрапаўлаўскі сабор (Санкт-Пецярбург)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Петрапаўлаўскі сабор
Петропавловский собор | |
Краіна | Расея |
Места | Санкт-Пецярбург |
Каардынаты | 59°57′1″ пн. ш. 30°19′0″ у. д. / 59.95028° пн. ш. 30.31667° у. д.Каардынаты: 59°57′1″ пн. ш. 30°19′0″ у. д. / 59.95028° пн. ш. 30.31667° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Санкт-Пецярбурская і Ладаская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | Пятроўскае барока[d] |
Аўтар праекту | Дамэніка Трэзіні[d] |
Заснавальнік | Пётар I |
Дата заснаваньня | травень 1712 |
Будаваньне | 8 чэрвеня 1712—1733 |
Статус | аб’ект культурнай спадчыны Расеі федэральнага значэньня[d] |
Сайт | spbmuseum.ru/exhibits_an… |
Петрапаўлаўскі сабор | |
Петрапаўлаўскі сабор на Вікісховішчы |
Петрапа́ўлаўскі сабо́р (афіцыйная назва — Сабор у імя́ першавярхо́ўных апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла) — праваслаўны сабор у Санкт-Пецярбургу ў Петрапаўлаўскай цьвердзі, пахавальня расейскіх імпэратараў, помнік архітэктуры Пятроўскага барока.
З 1733 да 2012 году сабор вышынёй 122,5 м быў самым высокім будынкам Санкт-Пецярбургу, а да 1952 году — самым высокім у Расеі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаўніцтва храма распачалося 29 чэрвеня (10 ліпеня) 1703 году ў дзень сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (у XXI стагодзьдзі гэтае сьвята адзначаецца 12 ліпеня) на тэрыторыі толькі што закладзенай Петрапаўлаўскай цьвердзі. Асьвячэньне першай драўлянай Петрапаўлаўскай царквы адбылося 1 красавіка 1704 году. 14 траўня тут правялі сьвяточную службу ў гонар перамогі фэльдмаршала Барыса Шарамецева над швэдзкімі судамі на Чудзкім возеры.
30 траўня 1712 году быў закладзены мураваны Петрапаўлаўскі сабор. Ён будаваўся такім чынам, што драўляны храм заставаўся ўнутры новай пабудовы. Працай кіраваў італьянскі архітэктар Дамэніка Трэзіні. Ва ўсталёўцы шпілю ўдзельнічаў галяндзкі майстар Харман ван Болас. Па загадзе Пятра I будаўніцтва пачалося са званіцы. З-за недахопу працоўных рук, уцёкаў сялянаў і недахопу матэрыялаў яна была скончаная толькі ў 1720 годзе. Аднак шпіль званіцы быў накрыты лістамі пазалочанай медзі пазьней. Вышыня будынка складала 112 мэтраў, што на 32 мэтры вышэй за званіцу Івана Вялікага ў Маскве. Увесь сабор быў дабудаваны толькі да 1733 годзе ўжо пасьля сьмерці Пятра I.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Петрапаўлаўскі сабор (Санкт-Пецярбург) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў