Мэл Гібсан
Мэл Гібсан | |
па-ангельску: Mel Gibson | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 1956[1][2][3][…] (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінапрадусар, кінаактор, кінарэжысэр, пісьменьнік, актор агучваньня, сцэнарыст, тэлеактор, тэатральны актор, тэлепрадусар, актор, рэжысэр |
Жанры | вэстэрн[d], драматычны фільм, гістарычны драматычны фільм[d], гістарычны фільм і баявік[d] |
Бацька | Gibson[d] |
Маці | GCMG[d][4] |
Дзеці | Міла Гібсан[d] і Hannah Gibson[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000154 |
Подпіс | |
Мэл Гі́бсан (па-ангельску: Mel Gibson; нарадзіўся 3 студзеня 1956 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Найбольш вядомы сваімі гераічнымі ролямі, у прыватнасьці, галоўнай роляй Макса Ракатанскага ў першых трох фільмах пост-апакаліптычнай сэрыі «Шалёны Макс» і Мартына Рыгса ў фільмах пра паліцыянтаў «Сьмяротная зброя». Уладальнік двух «Оскараў» і «Залатога Глёбуса» за рэжысуру драмы «Адважнае сэрца», які выйшаў у сьвет у 1995 годзе. Ганаровы афіцэр ордэну Аўстраліі. Пасьля некалькіх юрыдычных справаў і спрэчных заяваў, якія сталіся вядомыя грамадзкасьці, імідж Гібсана значна пагоршыўся, што паўплывала на ягоную кар’еру як актора, гэтак і рэжысэра. Ягоная кар’еру зноўку пайшла ў гору пасьля фільму Джодзі Фостэр «Бабёр», дзе галоўную ролю акрамя Гібсана сыграла сама Фостэр.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Пікскіле, штат Нью-Ёрк. Але ў дванаццацігадовым узросьце разам з бацькамі Гібсан пераехаў аўстралійскі Сыднэй. Там ён навучаўся акторскаму майстэрству ў Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва, дзе зьняўся разам з Джудзі Дэвіс у пастаноўцы «Рамэо і Джульета». Першую ролю ў фільме атрымаў яшчэ студэнтам, а вядомасьць актор набыў дзякуючы выкананьню галоўнай ролі ў аўстралійскім фільме «Шалёны Макс». У гэты ж час ён пачаў здымацца ў якасьці званага актору ў тэлевізійных сэрыялах, як то «Саліваны» і «Паліцэйскі пастарунак». У 1981 годзе Гібсан выканаў адну з галоўных роляў у фільме Пітэра Ўіра «Галіпалі», якая апісвала падзеі Першай сусьветнай вайны. Гэты фільм дапамог замацаваць рэпутацыю актора, як добрага выканаўца сур’ёзных і рознабаковых роляў. Актор зьняўся ў наступным фільме сэрыі «Шалёны Макс 2: Ваяр дарогі» (1982), дзякуючы якому актор стаў шырока вядомым у ЗША. Гібсан зноў атрымаў станоўчыя водгукі за ролю ў рамантычным трылеры Пітэра Ўіра «Год небясьпечнага жыцьця» (1982). Пасьля гадавога перапынку ў кіно праз нараджэньне сыноў-двайнятаў Гібсан выканаў ролю Флэтчэра Крыстыяна ў фільме «Баўнці» (1984). А свой першы заробак у мільён даляраў Гібсан атрымаў за тое, што ў трэці раз сыграў Макса Ракатанскага ў фільме «Шалёны Макс 3: Пад копулам грому» (1985)[5][6].
Першым амэрыканскім фільмам Мэла Гібсана стала драма Марка Радэла «Рака» (1984), у якой ён і Сысі Спэйсэк сыгралі фэрмэраў штату Тэнэсі. У 1985 годзе актор вырашыў узяць перапынак і амаль два гады правёў у сваім маёнтку ў Аўстраліі[7]. Пасьля спакойнага часу Гібсан вярнуўся ў Злучаныя Штаты, каб сыграць ролю Мартына Рыгса ў фільме «Сьмяротная зброя» (1987), які дапамог замацаваць ягоны статус выбітнага актора[8]. Наступнай кінастужкай Гібсана стаў фільм Робэрта Таўна «П’яны сьвітанак» (1988), а затым «Сьмяротная зброя 2» (1989). У 1990 годзе актор зьняўся адразу ў трох фільмах, як то «Птушка на дроце», «Эйр Амэрыка» і «Гамлет». Пры гэтым апошні фільм быў спрадусаваны кампаніяй Icon Productions, якую Гібсан стварыў разам зь сябрам Брусам Дэйві[9].
На працягу 1990-х гадоў Гібсан чаргаваў камэрцыйныя і асабістыя праекты. Ягонымі фільмамі ў першай палове дзесяцігодзьдзя былі «Вечна малады», «Сьмяротная зброя 3», «Мавэрык» і «Адважнае сэрца», у апошнім зь якіх ён таксама выступіў у ролі рэжысэра. Затым ён зьняўся ў кінастужках «Выкуп», «Тэорыя змовы», «Сьмяротная зброя 4» і «Адплата». Гібсан таксама агучыў пэрсанажа Джона Сьміта ў мультфільме студыі Дыснэй «Пакагонтас», які пабачыў сьвет у 1995 годзе. Гібсану быў выплачаны рэкордны заробак у 25 мільёнаў даляраў за ягоную працу ў фільме «Патрыёт» (2000)[10]. Агульная сума, якую актор зарабіў за 2000 год, перавысіла 100 мільёнаў даляраў, бо ў тым жа годзе выйшаў мультфільм «Уцёкі з катуху», дзе ён агучыў аднаго з пэрсанажаў, і рамантычная камэдыя «Чаго хочуць жанчыны»[11]. У 2002 годзе Гібсан зьявіўся ў драматычным вайсковым фільме «Мы былі жаўнерамі» і стужцы «Знакі», якая стала самым прыбытковым фільмам акторскае кар’еры Гібсана[12]. Падчас прасоўваньня ў пракаце «Знакаў», Гібсан заявіў, што больш ня хоча быць кіназоркай і будзе здымацца зноўку, толькі калі сцэнар будзе сапраўды неардынарным. Замест акторства Гібсан сканцэнтраваўся на працы рэжысэра[13].
У 2004 годзе Гібсан выступіў у якасьці рэжысэра фільму «Пакуты Хрыста», якія ўзрушылі публіку надзвычай жорсткімі сцэнамі і падрабязнымі рэпрадукцыямі Палестыны пачатку нашай эры. Фільм быў пастаўлены на арамэйскай і лацінскай мовах, а таксама іўрыце, на якіх размаўлялі ў часы Хрыстоса. Карціна была спробай падрабязна ўзнавіць апошнія дванаццаць гадзінаў жыцьця Ісуса Хрыстоса. Кінастужка была ўхваленая тагачасным рымскім папам Янам Паўлам II, незважаючы на неадназначныя водгукі многіх крытыкаў. Аднак, «Пакуты Хрыста» мелі шалёны посьпех, сабраўшы ў пракаце амаль 371 мільён даляраў[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Mel Gibson // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Mel Gibson // filmportal.de — 2005.
- ^ Mel Gibson // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Geni.com (мн.) — 2006.
- ^ «Mad Max Beyond Thunderdome (1985)». This Distracted Globe.
- ^ «Australian Movie Stars». Filmink.
- ^ «Mel Gibson: Proud or prejudiced?». The Observer.
- ^ «From 'Mad Max' To His Infamous Rant: Mel Gibson's Highs And Lows». MTV.
- ^ «Gibson to Get Hollywood Producer of the Year Award». NewsMax.com.
- ^ «Livin' Large». Entertainment Weekly. No. 540. 2000. — С. 117.
- ^ «Cinema: A Softer Side of Mel». The Time.
- ^ «Mel Gibson». Box Office Mojo.
- ^ «Mel Gibson: 'I think I'm mellowing in my old age'». The Independent.
- ^ «All Time Box Office». Box Office Mojo.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэл Гібсан (анг.) на сайце IMDb