Перайсьці да зьместу

Фрэнсіс Форд Копала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрэнсіс Форд Копала
па-ангельску: Francis Ford Coppola
Дата нараджэньня 7 красавіка 1939(1939-04-07)[1][2][3][…] (87 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, кінапрадусар, сцэнарыст, мантажэр, выканаўчы прадусар, кампазытар, вінаградар, рэжысэр, прадусар, кінаактор, кінасцэнарыст, актор, кінэматаграфіст, пісьменьнік
Навуковая сфэра кінавытворчасьць[d][5], кінарэжысура[d][5], кінасцэнарыстыка[d][5] і вінаградарства
Гады дзейнасьці 1996
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Жанры фільм пра злачынствы, драматычны фільм, фільм жахаў, фільм пра тайны, ваенны фільм, трылер[d], гангстэрскі фільм[d], фэнтэзійны фільм, псыхалягічны трымценьнік[d], псыхалягічны фільм-трымценьнік[d], баявік, крымінальны трылер[d], ваенная драма[d], крымінальная драма[d], эпічны фільм, гістарычны драматычны фільм[d], гістарычны фільм, гатычны фільм жахаў[d], гатычны фільм[d], прыгодніцкі фільм, body horror film[d], фільм пра каханьне, слэшэр[d], містычны фільм жахаў[d] і Новы Галівуд[d]
Бацька Кармайн Копала[d]
Маці Італія Копала[d]
Дзеці Сафія Копала[d], Раман Копала[d] і Джан-Карлё Копала[d]
Узнагароды
афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну Ордэн Зоркі Італіі Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амэрыкі[d] (1971) прэмія «Даностыя»[d] (2002) прэмія Гільдыі рэжысэраў Амэрыкі[d] Прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненьні ў мастацтве Імпэратарская прэмія[d] (2013) прэмія Акадэміі за найлепшую рэжысуру[d] (8 красавіка 1975) прэмія Акадэміі за найлепшы арыгінальны сцэнар[d] (15 красавіка 1971) прэмія Акадэміі за найлепшы адаптаваны сцэнар[d] (27 сакавіка 1973) прэмія Акадэміі за найлепшы адаптаваны сцэнар[d] (8 красавіка 1975) прэмія Акадэміі за найлепшы фільм[d] (8 красавіка 1975) Каліфарнійская заля славы[d] (2014) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] Люм’ер[d] (2019) Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амэрыкі[d] (1973) Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амэрыкі[d] (1975) Прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшы фільм[d] прэмія BAFTA за найлепшую рэжысуру[d] (20 сакавіка 1980) прэмія «Інкпот»[d] (1992) Mary Pickford Award[d] Order of Merit of the Principality of Liechtenstein
прэмія прынцэсы Астурыйскай Залатая ракушка[d] (1969) Залаты Глёбус Залатая пальмавая галіна (1974) Залаты леў за кар’еру[d] (1992) Залаты арол[d] (2005) памятная ўзнагарода імя Ірвінга Тальбэрга[d] (2011) прэмія АКІ за жыцьцёвыя дасягненьні[d] (2025) прэмія Цэнтру Кенэдзі
IMDb ID 0000338
Подпіс Выява аўтографу

Фрэнсіс Форд Копала (па-ангельску: Francis Ford Coppola; нарадзіўся 7 красавіка 1939 году) — амэрыканскі рэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Ён лічыцца адной з асноўных асобаў новага галівудзкага руху 1960-х і 1970-х гадоў[6]. Копала ёсьць атрымальнікам пяці Оскараў, шасьці узнагародаў Залатога Глёбусу, двух прэміяў Залатой пальмавай галіны і прэміі БАФТА.

Пасьля рэжысэраваньня фільму «Людзі дажджу» ў 1969 годзе Копала быў суаўтарам сцэнару «Патан» (1970), атрымаўшы прэмію Оскар за найлепшы арыгінальны сцэнар разам з Эдмундам Голам Нортам. Рэпутацыя Каполы як выбітнага рэжысэра была замацаваная па выхадзе культавай кінастужкі «Хросны бацька» (1972), які зрабіў рэвалюцыю ў жанры гангстэрскіх фільмаў[7], атрымаўшы ўхвалу і камэрцыйны посьпех. «Хросны бацька» здабыў тры ўзнагароды Оскар у катэгорыях найлепшы фільм, найлепшы актор і найлепшы адаптаваны сцэнар. Адзін з наступных фільмаў рэжысэра і адначасова працяг папярэдняга твору «Хросны бацька 2» (1974) стаў першым сыквэлам, які здабыў прэмію Оскар у катэгорыі найлепшы фільм. Кінастужка, якая высока ацэньваецца кінакрытыкамі, прынёс Копале яшчэ тры ўзнагароды Оскар, як то за найлепшы адаптаваны сцэнар, найлепшы рэжысэр і найлепшы фільм, што зрабіла яго другім рэжысэрам пасьля Білі Ўайлдэра, які здабыў гэтыя тры ўзнагароды за адзін і той жа фільм.

Таксама ў 1974 годзе ён выпусьціў трылер «Размова», які атрымаў Залатую пальмавую галіну на Канскім кінафэстывалі. Наступны ягоны фільм ваенна-эпічнага кірунку «Апакаліпсіс сёньня» (1979) быў ухвалены за яскравае адлюстраванне вайны ў Віетнаме. Фільм здабыў яшчэ адную Залатую пальмавую галіну, што зрабіла Копалу адным зь дзевяці рэжысэраў, якія двойчы атрымалі гэтую ўзнагароду. Іншымі прыкметнымі фільмамі рэжысэра ўлучаюць драмы «Ізгоі» і «Байцоўская рыбка» (абодва 1983), «Клюб „Котан“» (1984), «Пэгі Сью абралася шлюбам» (1986), «Хросны бацька 3» (1990), «Дракула» (1992) і «Заклінальнік дажджу» (1997).

Шмат сваякоў Копалы сталі знакамітымі акторамі і рэжысэрамі, як то ягоная сястра Талія Шайр ёсьць акторкай, ягоная дачка Сафія і ўнучка Джыя працуюць рэжысэркамі, ягоны сын Раман ёсьць сцэнарыстам, а пляменьнiкі Джэйсан Шварцман і Нікалас Кейдж ёсьць акторамі. Копала мае дом у Каліфорніі, дзе месьціцца ягоная сямейнай вінакурня[8].

  1. Barson M. Francis Ford Coppola // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. Francis Ford Coppola // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. Francis Ford Coppola // filmportal.de — 2005.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118522094 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. 1 2 3 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. «Francis Ford Coppola: 10 essential films». British Film Institute.
  7. Barry, Langford (2005). «Film Genre: Hollywood and Beyond». Edinburgh University Press. — С. 134.
  8. Mariani, John. «An Interview With Francis Ford Coppola: Master Filmmaker And Major Wine Producer». Forbes.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]