Перайсьці да зьместу

Сьмяротная зброя 4

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьмяротная зброя 4
па-ангельску: Lethal Weapon 4
Жанр баявік[d], трылер[d], бадзі-муві[d], фільм баявых майстэрстваў[d] і фільм пра сяброў-паліцыянтаў[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Далас Пуэт[d]
Вытворчасьць Silver Pictures[d]
Распаўсюд InterCom[d] і Netflix
Дата выхаду 10 ліпеня 1998[2], 29 ліпеня 1998[3] і 13 жніўня 1998[4]
Працягласьць 127 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 140 000 000 $
Прыбытак 285 444 603 $[5]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Сьмяротная зброя 4» (па-ангельску: Lethal Weapon 4) — амэрыканскі баявік 1998 году, зьняты рэжысэрам Рычардам Донэрам. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан, Дэні Гловэр, Джо Пэшы, Рэнэ Русо, Крыс Рок і Джэт Лі. Гэта чацьвертая і апошняя частка сэрыі фільмаў франшызы «Сьмяротная зброя»[6].

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Лорна Коўл (Рэнэ Русо) цяжарная дзіцём сяржанта паліцыі Лос-Анджэлеса Мартына Рыгса (Мэл Гібсан). Яны не пабраліся шлюбам, але абодва думаюць пра гэта. Дачка сяржанта паліцыі Лос-Анджэлеса Роджэра Мэрта (Дэні Гловэр), Рыяна (Трэйсі Ўулф), таксама цяжарная. Праз праблемы ў страхавальнай кампаніі дэпартамэнту з-за дзеяньняў Рыгса і Мэрта начальнік паліцыі загадаў іх падвысіць да чыну капітанаў.

Афіцэры разам зь Лео Гецам (Джо Пэшы) натыкаюцца на групу кітайскіх імігрантаў-кантрабандыстаў пасьля таго, як акіянскі карабель сеў на меліну, але капітан судніны здолеў уцячы ад паліцыянтаў. У наступным, расьсьледуючы гэтую справу Мэрта выяўляе Хонга (Эдзі Ко), які разам зь сям’ёй хаваюцца ад супрацоўнікаў іміграцыйнай службы ЗША, каб пазьбегнуць дэпартацыі. Мэрта прапануе ім прытулак у сваім доме, і іхныя сем’і, а таксама Рыгс і Коўл хутка збліжаюцца. Хонг распавядае, што шукае свайго дзядзьку, здольнага гравэра, які заплаціў за іхны прыезд у Злучаныя Штаты. Рыгс даведваецца праз Лорну, што Рыяна чакае дзіця і яна ад дэтэктыва Лі Батэрза (Крыс Рок), якога Мэрта ня выносіць. Акрамя таго, Мэрта ніколі не хацеў, каб ягоная дачка пабралася шлюбам з паліцыянтам, але ён сам усё яшчэ ня ведае, што ягоная дачка цяжарная.

Працяг расьсьледавання прыводзіць афіцэраў да Бэні Чана (Кім Чан), злачыннага аўтарытэта і шэфа банды Трыяды, які мае ўласную рэстарацыю ў Чайнатаўне. На візыце да крымінальніка Рыгс і Мэрта знаёмяцца зь ягоным памагатым Ва Сінг Ку (Джэт Лі). Чан выганяе афіцэраў з рэстарацыі, бо яны ня маюць аніякіх законных падставаў да візыту. Сыходзячы Рыгс заўважае капітана карабля, які раней зьбег ад іх, і спрабуе кінуцца за ім у пагоню, але ня можа схапіць яго. Аднак пазьней Ку перахоплівае капітана і забівае яго ў пакараньне за прыцягненне ўвагі паліцыі. Чан і Ку прымаюць меры, каб ліквідаваць усіх удзельнікаў іхных плянаў.

Хонг зьвязваецца з сваім дзядзькам, але гэта прыводзіць прадстаўнікоў Трыяды да дома Мэрта. Ку і бандыты Трыяды выкрадаюць Хонгаў, зьвязваюць Мэрта, ягоную сям’ю, Рыгса, Коўл і падпальваюць дом. Пінг, унук Хонга, пазьбег захопу і своечасова дапамагае вызваліць астатніх. Не зважаючы на ​​​​тое, што Рыгс і Мэрта перасьледуюць і забіваюць некаторых чальцоў банды, Ку ўцякае. Ку прывозіць Хонга да свайго дзядзькі на склад, дзе той гравіраваў плястыны дзеля падробкі валюты ў абмен на транзыт ягонай сям’і. Ку забівае Хонга на вачах свайго дзядзькі, каб гарантаваць працяг ягонай працы. Каб даведацца больш пра злачынныя пляны банды Рыгс і Мэрта ўрываюцца ў кабінэт стаматоляга, у той час калі там знаходзіцца Чан. Паліцыяны дапытваюць яго з выкарыстаньнем весялушнага газу, пакуль Гец адцягвае на сябе ўвагу стаматоляга. Нажаль паліцыянтаў, яны ня здолелі высьветліць амаль нічога. Падчас гэтага Рыгс і Батэрз выпадкова раскрываюць таямніцу, схаваную ад Мэрта. Пазьней, калі яны абмяркоўваюць тое, што ведаюць з дэтэктывам, які раней працаваў над справамі, зьвязанымі з кітайскім урадам, той прызнае, што Ку, напэўна, спрабуе дамовіцца з карумпаваным кітайскім генэралам аб вызваленьні некалькіх кіраўнікоў Трыяды, сярод якіх ёсьць брат Ку. Новая інфармацыя вядзе іх на закінуты склад, дзе яны знаходзяць целы Хонга, ягонага дзядзькі і Чана, якіх забіў Ку пасьля таго, як справа гравэра была скончаная. Ведаючы, што Ку плянуе скарыстаць фальшывыя грошы, паліцыя перахоплівае абмен паміж Ку і генэралам, кажучы генэралу, што грошы фальшывыя. Разьюшаны генэрал у адказ перастрэльваецца з бандай на заплянаванай сустрэче. Падчас страляніны Батэрз выратоўвае Мэрта, прыкрыўшы яго сваім целам ад кулі. Ку і Рыгс пачынаюць бойку, зь якой пераможцам выходзіць Рыгс, апасьля выратоўваючы Мэрта ад бэтоннага блёку.

Па закрыцьці справы Рыгс наведвае магілу сваёй памерлай жонкі і пытаецца ў яе парады наконт шлюбу з Лорнай, бо яшчэ мае пэўны сумнеў. У гэты час да яго падыходзіць Гец і расказвае гісторыю з свайго дзяцінства, якая дае Рыгсу ўпэўненасьць у шлюбе. Неўзабаве яны выяўляюць, што Лорна ўжо зьбіраецца нарадзіць, і імчацца ў шпіталь, дзе Рыгг і Лорна ўрачыста вянчаюцца рабінам перад родамі. У іх нараджаецца сын, у той час як у Батэрза і Рыяна зьяўляецца дачка. У рэшце рэшт, Мэрта прымае ў сваю сям’ю Батэрза. На службе напарнікам вяртаюць чын сяржантаў, бо справы з страхавальнай кампаніяй уладжаныя. Сям’я Хонга атрымала прытулак.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Крытычная рэакцыя на «Сьмяротную зброю 4» была неадназначнай[7][8][9]. У цяперашні час фільм мае рэйтынг ухваленьня роўны 53% на Rotten Tomatoes, грунтуючыся на 69 аглядах крытыкаў. Сярэдні рэйтынг фільму на партале сягае 6,4 з 10 магчымых пункта. На думку крытыкаў, Джэт Лі крыху дадае новага жыцьця ў сталую формулу франшызы, але не дастаткова, каб узвысіць кінастужку да сваіх папярэднікаў[10]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 37 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 21 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым неспрыяльныя водгукі[11]. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму сярэднюю адзнаку А- паводле шкалы ад А+ да F.

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=lethalweapon4.htm
  3. ^ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=36916&type=MOVIE&iv=Basic
  4. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  5. ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  6. ^ «'Lethal Weapon' 4 To Start Shooting Soon». Chicago Tribune.
  7. ^ Wilmington, Michael (July 10, 1998). «'Weapon' Of Mass Appeal». Chicago Tribune.
  8. ^ Turan, Kenneth (July 10, 1998). «Automatic 'Weapon'». Los Angeles Times.
  9. ^ Maslin, Janet (July 10, 1998). «Film review; Bones Crunch? Jokes Fly? Must Be Gibson and Glover». The New York Times.
  10. ^ «Lethal Weapon 4». Rotten Tomatoes. 1998.
  11. ^ «Lethal Weapon 4». Metacritic.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]