Сьмяротная зброя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьмяротная зброя
па-ангельску: Lethal Weapon
Жанр крымінальны фільм[d][1], баявік[d][1][2], трылер[d], бадзі-муві[d], фільм пра сяброў-паліцыянтаў[d] і калядны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Ст’юарт Бэйрд[d]
Вытворчасьць Silver Pictures[d]
Распаўсюд Mokép[d] і Netflix
Дата выхаду 6 сакавіка 1987[1][6], 14 жніўня 1987[7], 10 верасьня 1987[8] і 1987
Працягласьць 112 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Прыбытак 120 207 127 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Сьмяротная зброя» (па-ангельску: Lethal Weapon) — амэрыканскі баявік 1987 году рэжысэра і супрадусара Рычарда Донэра. Сцэнар падрыхтавалі Шэйн Блэк і супрадусар Джоэл Сылвэр. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан і Дэні Гловэр разам з Гэры Б’юзі, Томам Аткінзам, Дарлін Лаў і Мітчэлам Раянам. Фільм выйшаў у пракат 6 сакавіка 1987 году. Па выхадзе кінастужка назьбірала больш за 120 мільёнаў даляраў пры вытворчым бюджэце ў 15 мільёнаў даляраў і быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшы гук. Такі посьпех спарадзіў франшызу, якая ўлучае ў сябе тры сыквэлы і тэлесэрыял.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Пасьля нядаўняй сьмерці сваёй жонкі сяржант дэпартамэнта паліцыі Лос-Анджэлесу па барацьбе з наркотыкамі Мартын Рыгс (Мэл Гібсан), які да таго быў жаўнерам атраду адмысловага прызначэньня, стаціў сэнс жыцьця і думае пра самагубства. Не зважаючы на ​​непакой паліцэйскага псыхіятра, капітан паліцыі лічыць, што Рыгс імітуе свой псыхоз, каб яго прымусова адправілі ў адпачынак з шчодрай пэнсіяй. Каб наставіць на розум Рыгса ён прызначае яму ў напарнікі вэтэрана вайны і сяржанта, які займаецца раскрыцьцём забойстваў, Роджэра Мэрта (Дэні Гловэр). Рыгс і Мэрта спачатку ня ладзяць, паколькі Мэрта грэбліва ставіцца да псыхічнага стану Рыгса, але ў рэшце рэшт ён пераконваецца, што Рыгс сапраўды здольны да самагубства.

Былы сябар па вайне ў Віетнаме Майкл Гансэйкер (Том Аткінз) зьвязваецца з Мэрта, нібыта, каб дапамагчы сваёй дачцэ Амандзе пазьбегнуць жыцьця прастытуткі і порнаакторкі, але Аманда (Джэкі Сўонсан) забівае сябе, скокнуўшы з балькону кватэры, перш чым яны з Мэрта сустрэнуцца. Па роспалаці цела нябожчыцы выкрываецца, што яна была сьмяротна атручаная забруджанымі лекамі, што сьведчыць аб тым, што яна была патэнцыйна забіта. Пазьней Мэрта і Рыгс прыязджаюць у Бэвэрлі-Гілз, каб праверыць чалавека, які аплочваў кватэру, зь якой скокнула Аманда. Там яны бачаць двух дзяўчатаў, якія пакуюць наркотыкі, і мужчыну, які спрабуе застрэліць паліцыянтаў, але Рыгс забівае яго, выратаваўшы жыцьцё Мэрта. Раптам у Рыгса зьявілася вэрсія аб датычнасьці сьведкі да сьмерці Аманды. У гэты час высьвятляецца, што прастытутка Дыксі (Лісія Наф) бачыла, як Аманда скокнула з акна. На наступны дзень Рыгс і Мэрта едуць да дому да Дыксі, але калі яны падыходзяць бліжэй, адбываецца выбух, які зьнішчае дом. Мясцовыя хлапчукі распавядаюць паліцыянтам, што бачылі, што каля дому да таго хадзіў чалавек з газавай кампаніі, з татуяваньнямі ў выглядзе зьмяі і кінжалу, то бок тым жа малюнкам, які на сваім плячы мае Рыгс. Мэрта падазрае, што Гансэйкер утойвае інфармацыю.

Рыгс і Мэрта наведваюць Гансэйкера падчас пахаваньня Аманды, дзе ён распавядае ім, што раней працаваў на «Ценявую кампанію», няіснае ваенізаванае падразьдзяленьне ЦРУ, якое таемна вяла барацьбу супраць віетнамскага наркагандлю, але па вайне яна пераняла гэты бізнэс і зладзіла пастаўкі гераіну з Азіі ў Злучаныя Штаты пад кіраўніцтвам генэрала ў адстаўцы Пітэра Макалістэра (Мітчэл Раян) і ягонай правай рукі Джошуа (Гэры Б’юзі). Гансэйкер у гэтай групоўцы меў ролю скарбніка, і, такім чынам, ён быў адказны за легалізацыю набытых грошай з гэтай незаконнай дзейнасьці. Першапачаткова ён патэлефанаваў Мэрта, каб прызнацца ва ўдзеле ў бандзе і стаць сьведкам у справе супраць «Ценявой кампаніі», але Макалістэр у помсту забіў Аманду. У гэтым момант адбыўся напад на суразмоўцаў, у выніку чаго Гансэйкера забіваюць. Джошуа спрабуе забіць Рыгса, але апошняга выратавала ягоная бронекамізэлька. Злачынцы мяркуюць, што Рыгс ёсьць ліквідаваным. Заклапочаны Мэрта ведае занадта шмат, таму прадстаўнікі «Ценявой кампаніі» выкрадаюць ягоную дачку Рыяну (Трэйсі Ўулф) і прымушаюць Мэрта сустрэцца зь імі на возеры Эль-Міраж. Рыгс аказвае снайпэрскую падтрымку, каб дапамагчы Мэрта і Рыяне ўцячы, але ўсіх трох схопліваюць і адвозяць у сутарэньне начнога клюбу. Рыгса і Мэрта катуюць, каб атрымаць інфармацыю, але Рыгс вызваляецца, забіваючы некалькіх злачынцаў і вызваляе Мэрта і Рыяну. Джошуа ўцякае, а Мэрта забівае Макалістэра. Мяркуючы, што Джошуа будзе шукаць помсты ў доме Мэрта, Рыгс і Мэрта ладзяць тамака для яго пастку. Рыгс перамагае Джошуа ў бойцы, але вырашае не забіваць яго. Паліцыянты спрабуюць арыштаваць Джошуа, але ён вырываецца і выхоплівае пісталет, пацэлеўшы ў Рыгса і Мэрта. Напарнікі, аднак, своечасова забіваюць таго.

Празь некаторы час, пасьля наведваньня магілы сваёй жонкі, Рыгс далучаецца да каляднай бяседы з Мэрта і ягонай сям’і. Рыгс уручае Мэрта падарунак, якім ёсьць куля, якую ён захоўваў, каб скончыць жыцьцё самагубствам, але зараз яна яму больш не патрэбна.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 80%, базуючыся на 56 рэцэнзіях і маючы сярэдні рэйтынг 6,90/10. На думку крытыкаў, «Сьмяротная зброя» ёсьць самай пасьпяховай часткай фэнамэнальна пасьпяховай франшызы, якая дапамагла перагледзець баевікі 1980-х і 1990-х гадоў[9]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 68 балаў з 100 магчымых, грунтуючыся на 23 крытычных водгуках, што сьведчыць пра агулам спрыяльныя водгукі[10]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэднюю адзнаку «А» паводле шкале ад A+ да F.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]