Арамэйскія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Арамэйскія
ܐܪܡܝܐ
Рэгіён Блізкі Ўсход
Колькасьць карыстальнікаў 2,2 мільёну
Клясыфікацыя Афразійская
 Сэміцкая
  Заходнесэміцкіа
   Арамэйскія
Афіцыйны статус
Код мовы
ISO 639-2(B) arc

Арамэйскія мовы (па-арамэйску: ܐܪܡܝܐ) — група моваў у складзе сэміцкай моўнай сям’і. У старажытнасьці імпэрская арамэйская мова выконвала ролю «лінгва-франка» на значнай тэрыторыі Блізкага Ўсходу, адна з арамэйскіх моваў была была гутарковай мовай Палестыны ў часы Ісуса Хрыста.

Арамэямі ў старажытнасьці называлі групу заходнесэміцкіх плямёнаў, якія вандравалі прыкладна на тэрыторыі сучаснай Сырыі. Іхная мова, а дакладней, група роднасных дыялектаў, была вельмі блізкая да ханаанэйскіх моваў, у прыватнасьці, іўрыт. Арамэі ніколі не ўтваралі адзіны народ і ня мелі адзінай дзяржавы. Аднак іхная мова паводзіла сябе надзвычай экспансіўна, бесьперапынна пашыраючы сваю тэрыторыю.

Арамэйская мова выконвала ролю «лінгва-франка» ва ўсім рэгіёне Блізкага Ўсходу, выцесьніўшы з ужытку аккадзкую мову ў Асырыі й Бабілёне. Па-арамэйску размаўлялі паслы й купцы ў Ізраілі й Юдэі. Асабліва ўзмацьнілася становішча арамэйскай мовы ў эпоху Саратыжнапэрсыдзкай імпэрыі Ахэмэнідаў (VI стагодзьдзе да н. э. — IV стагодзьдзе да н. э.), калі яна стала афіцыйнай мовай імпэрыі.

У эліністычную эпоху й да арабскай заваёвы VII стагодзьдзя арамэйская мова пасьпяхова канкуравала з грэцкай мовай, пакідаючы за ўсімі астатнімі сэміцкімі мовамі ролю мясцовых гаворак.

У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм Мэла Гібсана «Страсьці Хрыстовы» пастаўлены на арамэйскай і лацінскай мовах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Арамэйскія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў