Перайсьці да зьместу

Монца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Монца
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Monza[d] Паолё Пілёта[d]
Выканаўчая ўлада municipal executive board of Monza[d]
Заканадаўчы орган City Council of Monza[d]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 162 ± 1 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 45°35′01″ пн. ш. 09°16′25″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова італьянская мова
Этнахаронімы Monzesi і monzesi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 039
Паштовы індэкс 20900
Нумарны знак MB
Сайт comune.monza.it
Монца на мапе Італіі
Монца
Монца
Монца

Монца (па-італьянску: Monza) — горад і грамада ў Італіі. Месца стаіць на рацэ Лямбра, прытоку ракі По, у рэгіёне Лямбардыі, прыкладна за 15 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Міляну, зважаючыся за ягонае прадмесьцте. Монца вядомая дзякуючы свайму аўтадрому, дзе ладзяцца гран-пры Італіі Формулы-1.

Пахавальныя урны, знойдзеныя тут у канцы XIX стагодзьдзя, выявілі, што людзі жылі ў гэтай мясцовасьці як мінімум з бронзавага веку. У часы Рымскай імпэрыі Монца была вядомая як Мадыцыя. У III стагодзьдзі да н. э. рымляне скарылі мясцовыя плямёны інсубраў, якія этнічна былі гальскімі плямёнамі, якія перасеклі Альпы і пасяліліся вакол сучаснага Міляну.

Жалезная карона Лянгабардзкага каралеўства, якая захоўваецца ў Монцаўскай катэдры.

Тэадэлінда, дачка Гарыбальда I і жонка лянгабардзкага караля Аўтарыя (а потым караля Агілюльфа), абрала Монцу сваёй летняй рэзыдэнцыяй. Тут у 595 годзе яна заклала аракулюм, прысьвечаны сьвятому Яну Хрысьціцелю. Паводле легенды, Тэадэлінда, калі ейны муж быў на паляваньні, пабачыла ў сьне голуба, які давёў ёй, што яна мусіць пабудаваць аракулюм. Бэрэнгар I разьмясьціў у месьце сваю сядзібу. Каб супрацьстаяць набегам вугорцаў, ім быў пабудаваны ўмацаваны каструм. Пры Бэрэнгару Монца карысталася пэўнай ступеньню незалежнасьці, то бок яна мела ўласную сыстэму мераў і вагі, а таксама магла канфіскоўваць маёмасьць і пазначаць акты сваімі подпісамі. Кароль ахвяраваў Монцаўскай катэдры шматлікія падарункі, у тым ліку знакаміты крыж, а таксама надаваў пэўныя ільготы ягоным канонікам ды іншым цэрквам гораду.

У XII стагодзьдзі, паводле ацэнак, у горадзе налічвалася каля 7 тысячаў жыхароў. Галоўным заняткам было земляробства, але важкасьць рамёстваў павышалася. У 1128 годзе Конрад III Гогэнштаўфэн быў каранаваны каралём Італіі ў царкве Сан-Мікеле ў Монцы. У 1136 годзе імпэратар Лётар III гарантаваў незалежнасьць духавенства Монцы ад Міляну, але ўплыў мілянскіх гіерархаў захоўваўся надалей. Фрыдрых I Барбароса наведаў Монцу двойчы ў 1158 і 1163 гадах. У гэты пэрыяд горад зноў аднавіў сваю незалежнасьць ад Міляну, бо быў варожым да Фрыдрыха. У час барацьбы супраць Міляну і іншых гарадоў Лямбардзкай лігі Монца была галоўным адміністрацыйным цэнтрам Барбаросы. Незалежнасьць Монцы доўжылася да 1185 году, калі Барбароса скончыў вайну зь Лямбардзкай лігай складаньнем Канстанцкага міру.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]