Перайсьці да зьместу

Паўладар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўладар
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Вобласьць Паўладарская
Дата заснаваньня 1720
Кіраўніцтва і ўлада
Акім Q134589682?[1]
Геаграфія
Плошча
  • 400 000 000 квадратны мэтар
Вышыня НУМ 123 ± 1 м
Часавы пас UTC+6
Каардынаты 52°18′ пн. ш. 76°57′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова казаская мова і расейская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 7182
Паштовы індэкс 140000–140017
Сайт gov.kz/memleket/e… (каз.) (рас.) (анг.)
Паўладар на мапе Казахстану
Паўладар
Паўладар
Паўладар

Паўладар (па-казаску: Павлодар) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Паўладарскай вобласьці. У горадзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчы, хімічны, алюмінавы, электролізны, мэталюргічны, кардонна-рубэройдавы, машынабудаўнічы заводы.

У IX-XII стагодзьдзях недалёка ад месца існаваньня сучаснага Паўладару разьмяшчаўся горад Імакія, які ў некаторых крыніцах згадваецца як Кімакія (каз. Қимақия), зьніклы сярэднявечны азіяцкі горад кімакаў, то бок сталіца Кімаскага каганату.

Паўладар вядзе сваю гісторыю з 1720 году, калі ў шэрагу ваенных крэпасьцяў і фарпостаў Расеі на Іртышы зьявіўся фарпост Каракаўскі, названы так таму, што быў пабудаваны побач са складамі солі, якая здабывалася на Каракаўскім возеры. Разьмяшчаўся ён прыкладна ў раёне цяперашняй гарадзкой выратавальнай станцыі й завода «Кастрычнік». Паводле захаваных дакумэнтаў, фарпост меў форму квадрату 50 на 50 мэтраў, быў абнесены высокім бярвёным плытом, па кутах меў бастыёны з артылерыйскімі батарэямі.

Насельніцтва гораду складе 331 119 чалавек паводле дадзеных на пачатак 2012 году, аднак разам зь некалькімі прадмесьцямі колькасьць насельніцтва ёсьць некалькі большым. Паводле нацыянальнага складу першае месца трымаюць расейцы, якія складаюць 45,7% насельніцтва. На другім месцы знаходзяцца казахі з паказчыкам 38,6% ад агульнай колькасьці наельніцтва гораду. Таксама значнымі нацыянальнымі меншасьцямі зьяўляюцца ўкраінцы (6,7%), немцы (2,7%), татары (2,3%).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://kaz.inform.kz/person/khasar-khabylbekov-aitpekuly-1736246985/
  2. https://new.stat.gov.kz/api/iblock/element/37278/file/ru/