Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)
Вежа ў сармацкім стылі касьцёла Сьвятых Пятра і Паўла ў Коўне
Ковенскі касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла — помнік архітэктуры готыкі XV – XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1408 – 1413 — збудаваны мураваны касьцёл.
- 1624 — корпусу храма былі нададзены барочныя рысы.
- 1800 — рэстаўраваны, дабудавана вежа на галоўным фасадзе.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ад першапачатковага гатычнага касьцёлу больш-менш захавалася бадай што толькі ўсходняя частка: апсыда і прэзьбітэрый. Іх даволі тонкія сьцены ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, перакрыцьцё ўтвараюць вытанчаныя позьнегатычныя сотавыя скляпеньні. Вежа на галоўным фасадзе храма так званага «сармацкага» тыпу маюць больш позьняе паходжаньне.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў