Маклішча
Маклішча | |
трансьліт. Maklišča | |
Дата заснаваньня: | перад 1772 годам[a] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Алексіцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°0′12″ пн. ш. 29°43′53″ у. д. / 52.00333° пн. ш. 29.73139° у. д.Каардынаты: 52°0′12″ пн. ш. 29°43′53″ у. д. / 52.00333° пн. ш. 29.73139° у. д. |
± Маклішча |
Маклі́шча[b] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Генэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі, складзенай на падставе зьвестак пярэдадня першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.), паказана і вёска Маклішча[4]. У матэрыяле Генэральнай візытацыі Старчаўскай (Старчыцкай) Раства-Багародзіцкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 8-м днём лютага 1778 году, засьведчана, што ў вёсцы Маклішча пана Багуслава Аскеркі, харунжага мазырскага, налічвалася 10 двароў[5]. У справе аб дваранстве роду Аскеркаў прыведзены зьмест тэстамэнту 1782 году пана Багуслава сваім сынам Леапольду Юзафу, Фларэнціну, Станіславу і Міхалу. Згодна зь ім, Маклішча мусіла дастацца Міхалу[6].
Тады вёска належала да Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Расейская імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маклішча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. У дакумэнце пад назвай «Камеральное описание пришедшей от Минской и Волынской губернии к Черниговскому наместничеству части и устроенной в ней Речицкой округи» 1796 году, які складзены паводле расейскай рэвізіі 1795 года, паведамляецца, што «Михайле Оскирке порутчику польскому…» належалі «двор Михалёв, деревня Моклище, село Старч, деревня Мутижер»[8].
У шляхецкай рэвізіі 1811 года пацьверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка і яго сыны Альбін, Вікенці, Ян Антоні, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Маклішча, Старч, Муціжар, у якіх разам налічвалася 130 душ падданых мужчынскага полу[9].
На 1850 год у Маклішчы было 29 двароў, 85 жыхароў[1]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 136 жыхароў абодвух полаў вёскі Маклішча зьяўляліся прыхаджанамі Хобненскай царквы сьв. Іаана Багаслова[10].
У парэформавы пэрыяд Маклішча адміністрацыйна належала да Юравіцкай воласьці. На пачатак 1870 года паведамляецца пра 40 мужчын-гаспадароў зь ліку сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Маклішчаўскага сельскага таварыства, і 1 аднадворца, прыпісанага да воласьці[11]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, жыхары Маклішча у большасьці былі ўжо прыхаджанамі Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы[12].
Паводле перапісу 1897 года, у Маклішчы налічвалася 26 двароў з 225 жыхарамі, існаваў хлебазапасны магазын[1]. На 1909 год у вёсцы — 45 двароў, 245 жыхароў[13].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маклішча ў складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].
1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Юравіцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года Маклішча — цэнтр сельсавету ў складзе Юравіцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет скасаваны, а тэрыторыя далучана да Алексіцкага сельсавету. На 1930 год у вёсцы было 65 двароў з 342 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас[1]. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Маклішча налічвалася 46 двароў, 156 жыхароў. У чэрвені 1943 года карнікі з баявой групы Вальтэра Шымана спалілі вёску[15]. 8 вяскоўцаў загінулі ў вёсцы пад акупацыяй, 38 чалавек — на франтах[16].
З 8 студзеня 1954 года Маклішча — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года тут было 230 жыхароў. Вёска — у складзе калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтральнай сядзібай у Глінішчы[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2021 год — 2 гаспадаркі, 4 жыхары[17].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
- ^ Толькі гэтая форма назвы ўжывалася заўсёды маклішчанамі і жыхарамі навакольных вёсак. Форму Мóклішча стварыў, як выглядае, выключна зь меркаваньняў этымалёгіі ды ў спалучэньні з ўласным жаданьнем і ўяўленьнямі, Я. Н. Рапановіч[2]. Яе запазычылі аўтары-укладальнікі нарматыўнага даведніка[3]. І ў польскай форме Mokliszcze, і ў расейскай форме Моклище націск на першы склад ня мог перамясьціцца, бо абедзьве тыя формы залежныя ад беларускай традыцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 450—451
- ^ Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск, 1986. С. 113
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. С. 312
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41240. А. 103-104
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 71адв.-72
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. С. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 71
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 173
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 692
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 68об.
- ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 13
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 126
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 36, 501
- ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (далей: Памяць) / Рэд. кал. М. А. Ткачоў [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн імя Петруся Броўкі, 1993. С. 146, 212 — 213
- ^ Колькасьць насельніцтва ў вёсках Алексіцкага сельскага савету на 01.01.2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.