Каранёўка (Хвойніцкі раён)
| Каранёўка лац. Karanioŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Хвойніцкі |
| Сельсавет | Алексіцкі |
| Дата заснаваньня | каля 1850 году |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°57′30″ пн. ш. 29°42′48″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2346 |
| СААТА | 3254804026 |
| Нумарны знак | 3 |
| Каранёўка на мапе Беларусі ± Каранёўка | |
Каранёўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Найранейшая зьвестка пра Куранёўку[a] вядомая зь сялянскай рэвізіі 1850 году, калі вёска ў складзе маёнтку Міхалёў належала панам-братам Альфонсу і Аляксандру, сынам Альбіна, Аскеркам[3]. У 1852 — 1861 гадах жыхары Каранёўкі[b] Глушакі, Паўлянкі (Паўленкі), Дразды, Грабянчук, Зянок, Коршакі (Каршакі), Гарасіменка, Тромбач згадваліся ў мэтрычных кнігах Хобненскай Іаана Багаслоўскай царквы[4].
На вайскова-тапаграфічнай мапе Расейскай імпэрыі, створанай у 1846 – 1863 гг., паміж дваром Міхалёў і сялом Алексічы, г. зн. там менавіта, дзе паўстала вёска, зьмешчана нікому невядомае 6-ці дворнае паселішча пад назвай Кунцаў Рог.
У парэформавы пэрыяд Каранёўка адміністрацыйна належала да Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні.

З сакавіка 1861 году каранёўцы ўсё часьцей называныя ў мэтрычных запісах Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы[c][6]. Згодна з кліравой ведамасьцю гэтай царквы за 1869 год, у Каранёўцы было 5 і 2/4 двара[d], а жыхарамі ў іх — 22 мужчыны і 19 жанчын[7].
На пачатак 1870 году ў вёсцы налічвалася 16 гаспадароў зь сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Маклішчаўскага сельскага таварыства. Маклішча і Каранёўка месьціліся на землях маёнтку Міхалёў паноў Александровічаў і нібыта працягвалі належаць да прыходу Хобненскай Іаана-Багаслоўскай царквы[8]. Аднак, згодна са зьвесткамі 1876 і 1879 гадоў, жыхары абедзьвюх вёсак, як і ў 1869 г., заставаліся прыхаджанамі Алексіцкай Мікалаеўскай царквы[9].
Яшчэ 12 чэрвеня 1871 году маёнтак Міхалёў з 3590 дзесяцінамі ўгодзьдзяў набыў ад паноў Александровічаў праваслаўны купец Іван Рыгоравіч Баглей[10][e]. У 1888 годзе добрамі Міхалёў з 3704 дз. валодала купецкая ўдава Марфа Аляксандраўна Баглей[f][12], адпаведна, зь ёй каранёўцам і маклішчанцам даводзілася надалей улагоджваць пазямельныя пытаньні.
Паводле перапісу 1897 году, вёску складалі 17 двароў з 95 жыхарамі[13]. На 1909 год у Куранёўцы[g] было 29 двароў і 102 жыхары[14].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Каранёўка ў складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[15].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Юравіцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года Каранёўка — у Маклішчаўскім сельсавеце Юравіцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. 10 лістапада 1927 года той далучана да Алексіцкага сельсавету. На 1930 год у вёсцы было 36 двароў з 175 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас[13]. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Другой сусьветнай вайны ў Каранёўцы налічвалася 29 двароў, 112 жыхароў. У жніўні 1942 году акупанты расстралялі 10 вяскоўцаў, у чэрвені 1943 году паселішча было цалкам спаленае. Яшчэ 10 каранёўцаў загінулі і прапалі бязь вестак на франтах[16].
З 8 студзеня 1954 года Каранёўка — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года тут было 116 жыхароў. Вёска — у складзе калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтральнай сядзібай у Глінішчы[13].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У расейскамоўнай рэвізіі менавіта так – Куренёвка. Адразу ўспамінаюцца мележавыя Курані[2].
- ↑ У царкоўных мэтрыках назва вёскі падавалася ў форме Коренёвка. Альбо і на трасянцы — Караніовка.
- ↑ Апошняя згадка ў мэтрыцы Хобненскай царквы пазначана 1863 годам, калі скончыў жыцьцё хворы на сухоты 44-гадовы каранёвец Рыгор Аляксандраў Плясун[5].
- ↑ Так запісана ў крыніцы. Але, як засьведчыў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе не вясковыя сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы. Колькасьць двароў, дарэчы, адпавядае паказанай для Кунцавага Рогу.
- ↑ І. Ф. Ганжураў чамусьці зьмясьціў гэтую карысную зьвестку ў брагінскай кнізе «Памяць», хоць яна да тае часткі нашага рэгіёну дачыненьня ня мае.
- ↑ Заставалася ўладальніцай і на 1911 (1913) год, аднак, угодзьдзі складалі ўжо 3771 дз.[11]
- ↑ У даведніку — деревня Куреневка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ https://teksty.seveleu.com/post/%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96/. М. Мятліцкі. Мележаўскія Курані]
- ↑ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 702. А. 617адв.-620, 623адв.
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 14. Спр. 431. А. 672адв.-673, 677адв.-678. Спр. 432. А. 1811адв.-1812. Спр. 437. А. 159адв.-1510. Спр. 440. А.924адв.-926, 929адв.-930. Спр. 442. А. 910адв.-911. Спр. 488. А. 754адв.-755
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 14. Спр. 447. А. 929адв.-930
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 14. Спр. 444. А. 75адв.-76, 82адв.-83. Спр. 446. А. 84адв.-85. Спр. 448. А. 87адв.-88, 91адв.-93
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40899. А. 11адв.
- ↑ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 68об.
- ↑ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 13
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брагінскага р-на. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. С. 60
- ↑ Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi. // Kalendarz Miński na 1914 r. / pod redakcją W. Dworzaczka. – Mińsk, 1913. S. 109 «Nad Świsłoczą» Kalendarz Miński na 1914 r.
- ↑ Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 363
- 1 2 3 4 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 444
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 100
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ↑ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна. — Мінск: БЭ, 1993. С. 146, 212; Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 500
- ↑ Колькасьць насельніцтва ў вёсках Алексіцкага сельскага савету на 01.01.2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.