Перайсьці да зьместу

Лістапад (кінафэстываль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Лістапад»
Гады ад 1994 г.
Краіна Беларусь
Горад Менск
Мова(-ы) Беларуская, расейская
Тэматыка Кіно
Лэйбл Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Злучаныя праекты «Лістападзік»

Кінафэстыва́ль «Лістапа́д» — штогадовы міжнародны кінафэстываль, які праходзіць у Менску ў лістападзе паводле пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Заснавальнікі й арганізатары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры садзейніцтве:

  • падтрымка ігравога кіно, фармаваньне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу
  • захаваньне адзінага кінэматаграфічнай прасторы Расеі, краінаў СНД і Балтыі, далёкага замежжа
  • разьвіцьцё творчых кантактаў, абмен досьведам і ідэямі паміж кінэматаграфістамі Рэспублікі Беларусь і замежных краінаў
  • аказаньне садзейніцтва творчай моладзі ў сфэры кінэматаграфіі
  • прадстаўленьне беларускім кінагледачам лепшых кінастужак вытворчасьці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных фэстывалях, якія атрымалі высокую адзнаку кінэматаграфістаў і гледачоў
  • ўмацаваньне культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама творчых сувязяў паміж кінэматаграфістамі краінаў-удзельніц кінафоруму
  • папулярызацыя дасягненьняў нацыянальных кінэматаграфіяў

Першапачаткова «Лістапад» прадугледжваўся як кінафорум краінаў СНД і Балтыі. Адбіраліся, як правіла, карціны, якія па тых альбо іншых прычынах не траплялі ў шырокі пракат, але яны ілюстравалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасьці ён упершыню паўстаў перад грамадзкасьцю ў лістападзе 1994 году. Цягам часу кінафэстываль пашыраўся, заваяваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Менск прывезьлі карціны з Расеі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сэрбіі, Баўгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі.

У 2010 фэстываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Ягоную праграму склалі:

  • асноўны конкурс гульнявога кіно (12 фільмаў)
  • конкурс маладога кіно (9 дэбютных фільмаў рэжысэраў з усяго сьвету, у тым ліку ўпершыню зь Індыі, Пэру, Вэнэсуэлы, Гішпаніі, Уругвая
  • конкурсны паказ негульнявых фільмаў (20 карцін)
  • конкурс маладога негульнявога кіно (12 карцін)

У асноўным конкурсе гульнявога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысэра Андрэя Кудзіненкі «Масакра». Адметнай асаблівасьцю XVII ММКФ «Лістапад» зьяўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафэсійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фэстывалю аргумэнтавалі гэта новаўвядзеньне тым, што гледачы ня могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30% кінастужак, а гэта ўжо неаб’ектыўна. Прафэсійнае журы, перш чым прыняць рашэньне, абавязкова глядзіць ўсе кінастужкі.

  • Генадзь Давыдзька — старшыня фэстывалю
  • Анжэліка Крашэўская — дырэктар фэстывалю
  • Ірына Дзям’янава — дырэктар праграмы дакумэнтальнага кіно
  • Ігар Сукманаў — дырэктар праграмы гульнявога кіно
  • Ксенія Даніна — праграмны дырэктар фэстывалю дзіцячага й юнацкага кіно «Лістападзік»

«Золата Лістапада»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная ўзнагарода кінафэстывалю называецца «Золата Лістапада».

Год Краіна Рэжысэр Фільм
2016 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына Бенедэк Флігаўф «Лілі Лейн»[1]
2015 Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя Петэр Вылчанаў «Урок»[2]
2014 Сьцяг Украіны Украіна Міраслаў Слабапшыцкі «Племя»
2013 Сьцяг Польшчы Польшча Павал Паўлікоўскі «Іда»[3]
2012 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Сяргей Лазьніца «У тумане»[4]
2011 Сьцяг Расеі Расея Бакура Бакурадзэ «Паляўнічы»[5]
2010 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Сяргей Лазьніца «Шчасьце маё»[6]
2009 Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя Стэфан Камандараў «Сьвет вялікі і выратаваньне хаваецца за вуглом»
2008 Сьцяг Расеі Расея Станіслаў Гаварухін «Пасажырка»
2007 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Хэнкель Донэрсмарк «Жыцьцё іншых»
2006 Сьцяг Расеі Расея Аляксей Балабанаў «Мне не баліць»
2005 Сьцяг Расеі Расея Станіслаў Гаварухін «Ня хлебам адзіным»
2004 Сьцяг Расеі Расея Павал Чухрай «Кіроўца для Веры»
2003 Сьцяг Расеі Расея Андрэй Зьвягінцаў «Вяртаньне»
2002 Сьцяг Расеі Расея Аляксандар Рагожкін «Зязюля»
2001 Сьцяг Расеі Расея Алег Янкоўскі «Прыходзь на мяне паглядзець»
2000 Сьцяг Расеі Расея Аляксандар Прошкін «Расейскі бунт»
1999 Сьцяг Расеі Расея Станіслаў Гаварухін «Варашылаўскі стралок»

«Лістападзік» ёсьць конкурсам фільмаў для дзяцей і падлеткаў, што ладзіцца ў рамках фэсту «Лістапад». На 2019 год у ім удзельнічалі поўнамэтражныя анімацыйныя і гульнявыя фільмы, створаныя за 2 папярэднія гады. Фільмы прымалі ў выглядзе лічбавага кіно і на кінастужцы 35 мм. Міжнароднае журы налічвала 3 чалавекі, якія прысуджалі 4 узнагароды: «Залаты Лістападзік» за лепшы фільм, адмысловая ўзнагарода журы, лепшая дзіцячая роля і лепшая роля дарослага актора[8].

У 2013 годзе галоўныя ўзнагароды атрымалі: за лепшы фільм для дзяцей — «Клара і мядзьвежыя таямніцы» (Швайцарыя), рэжысэр Тобіяс Інайхен; за лепшы фільм для юнацтва — «Не чакай пахвал» (Кітай), рэжысэр Ян Цзінь; «Залаты Лістападзік» глядацкіх сымпатыяў — «Кіндэрвілейскі прывід» (Беларусь), рэжысэр Алена Турава[9].

  1. ^ БелТА. Гран-пры «Лістапада-2016» атрымаў фільм «Лілі Лейн» // Газэта «Наша ніва», 12 лістапада 2016 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  2. ^ Захар Шчарбакоў. Гран-пры XXII кінафэстывалю «Лістапад» атрымала грэцка-баўгарская карціна «Урок» // БелаПАН, 13 лістапада 2015 г. Архіўная копія ад 13 лістапада 2015 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  3. ^ Іна Пілевіч. Адбылася цырымонія закрыцьця ХХ Міжнароднага фэстывалю «Лістапад» // Белтэлерадыёкампанія, 8 лістапада 2013 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  4. ^ Гран-пры «Лістапада» атрымаў «У тумане» // Культура : газэта. — 10 лістарада 2012. — № 45 (1067).
  5. ^ Тацяна Пастушэнка. Гран-пры «Золата Лістапада» атрымаў расейскі фільм «Паляўнічы» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 14 лістапада 2011 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  6. ^ XVIII Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад-2011» // БелТА, 3 лістапада 2011 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  7. ^ Матушыч, К. Фільм «Белсата» адзначылі на «Лістападзе» // Газэта «Наша ніва», 12 лістапада 2010 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  8. ^ Рэгламэнт // Кінафэстываль «Лістапад», 2019 г. Праверана 11 лютага 2020 г.
  9. ^ «Лістападзік» для ўсёй сям’і // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2013. — № 211 (27576). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]