Андрэй Зьвягінцаў
Андрэй Зьвягінцаў | |
| па-расейску: Андрей Петрович Звягинцев | |
| Дата нараджэньня | 6 лютага 1964[1] (62 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | кінарэжысэр, актор, сцэнарыст, рэжысэр |
| Узнагароды | „Залаты Глёбус“ за найлепшы фільм замежнай мовай[d] (11 студзеня 2015) Прэмія Канскага кінафэстывалю за найлепшы сцэнар[d] (2014)
|
| IMDb | ID 1168657 |
| Сайт | az-film.com (анг.) (рас.) |
Андрэй Пятровіч Зьвягінцаў (па-расейску: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расейскі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Новасыбірску. Там жа ў 1984 годзе скончыў акторскі факультэт тэатральнага вучылішча (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акторскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).
У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў клясыкі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысэр.
Найбольшую вядомасьць атрымаў пасьля выхаду фільму «Вяртаньне» (2003), які атрымаў дзьве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як лепшы фільм і за лепшы рэжысэрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».
Быў жанаты з акторкай Ірынай Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасьля чаго рассталіся. У 2010 годзе Грынёва афіцыйна выйшла замуж за М. Шабаліна.
Фільмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фільмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэжысэр
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #132426390 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.