Перайсьці да зьместу

Ляхавічы (Койданаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляхавічы
трансьліт. Liachavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Станькаўскі
Насельніцтва: 168 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222732
СААТА: 6222839075
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′4″ пн. ш. 27°11′32″ у. д. / 53.61778° пн. ш. 27.19222° у. д. / 53.61778; 27.19222Каардынаты: 53°37′4″ пн. ш. 27°11′32″ у. д. / 53.61778° пн. ш. 27.19222° у. д. / 53.61778; 27.19222
Ляхавічы на мапе Беларусі ±
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ля́хавічы[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Станькаўскага сельсавету. Знаходзяцца за 10 км ад Койданава, 48 км ад Менску, 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Першыя згадкі пра Ляхавічы зьяўляюцца ў XVII стагодзьдзі: у 1620 годзе яны ўваходзілі ў склад маёнтку Койданаў. У 1910 годзе ў вёсцы збудавалі вадзяны млын і тартак для вырабу гонты. З 1924 году Ляхавічы ўвайшлі ў склад Койданаўскага раёну як цэнтар нацыянальнага польскага сельскага савету, з 1932 году — у Койданаўскім нацыянальным польскім раёне, з 29 чэрвеня 1932 году — у Дзяржынскім нацыянальным польскім раёне (23 жніўня 1937 году ўлады СССР рэарганізавалі нацыянальны польскі раён у беларускі), з 31 ліпеня 1937 году — у Менскім раёне, з 4 верасьня 1939 году — у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці[2].

Да 30 кастрычніка 2009 году — цэнтар Ляхавіцкага сельсавету. 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Ляхавіцкага ў Станькаўскі сельсавет[3].

  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 56 двароў, 176 жыхароў; 1999 год — 153 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 56 двароў, 151 жыхар; 2010 год — 168 жыхароў

Помнікі: на магіле савецкіх воінаў, землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 178
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.