Люксэмбург
Люксэмбург Grand-Duché de Luxembourg Großherzogtum Luxemburg Groussherzogtum Lëtzebuerg | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Mir wëlle bleiwe wat mir sinn | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ons Heemecht» | |||||
Афіцыйная мова | француская, нямецкая, люксэмбурская | ||||
Сталіца | Люксэмбург | ||||
Найбуйнейшы горад | Люксэмбург | ||||
Форма кіраваньня | унітарная парлямэнцкая канстытуцыйная манархія Анры Ксаўе Бэтэль | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
168-е месца ў сьвеце 2586,4 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2021) • шчыльнасьць |
168-е месца ў сьвеце 643 941 255/км² | ||||
Этнічны склад |
| ||||
Канфэсійны склад |
| ||||
СУП • агульны (2022) • на душу насельніцтва |
98-е месца ў сьвеце $90,532 мільярды $140 694 | ||||
Валюта | эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная |
9 чэрвеня 1815 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .lu | ||||
Тэлефонны код | +352 | ||||
Люксэмбу́рґ (па-люксэмбурску: Lëtzebuerg , па-француску: Luxembourg, па-нямецку: Luxemburg), афіцыйна Вялі́кае ге́рцагства Люксэмбург (люкс. Groussherzogtum Lëtzebuerg, франц. Grand-Duché de Luxembourg, ням. Großherzogtum Luxemburg) — малая сухапутная краіна ў паўночна-заходняй Эўропе. Мяжуе з Францыяй, Нямеччынай і Бэльґіяй. Сталіца — места Люксэмбург. Плошча — 2586 км², насельніцтва — 660 809 жыхароў (2023).
Люксэмбург — адзінае ў сьвеце незалежнае вялікае герцагства (ад 1815 году); прадстаўнічая дэмакратыя на чале з манархам. Займае адно зь першых месцаў у сьвеце паводле СУП (ППЗ) на душу насельніцтва. Краіна-заснавальніца ААН, АЭСР, НАТО, Эўразьвязу ды Бэнілюксу. Места Люксэмбург у 2014 року ўключанае ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Гісторыя Люксэмбургу
Тэрыторыя Люксэмбурґу ў часы Рымскае імпэрыі ўваходзіла ў склад правінцыі Бэльґіка, а ў Сярэднявечча ў Франкскае каралеўства. З Х стагодзьдзя стала часткай графства Люксэмбург ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1312 граф Генрых VII стаў імпэратарам; адгэтуль пачаўся рост уплыву дынастыі Люксэмбургаў. У 1354 Люксэмбург стаў герцагствам.
У ХV стагодзьдзі герцагства Люксэмбург трапіла пад уладу Габсбурґаў і стала адной з сямнаццаці правінцыяў Нідэрляндаў. Цягам 320 гадоў Люксэмбурґ пераходзіў з Аўстрыі ў склад Гішпаніі, а ў 1714—1794 — зноў Аўстрыі. У часе вайны Першай кааліцыі анэксаваны Францыяй. Згодна з рашэньнем Венскага канґрэсу 1814—1815 гадоў было ўтворана Вялікае герцагства Люксэмбурґ у складзе Германскага Зьвязу і ў асабістай уніі зь Нідэрляндзкім каралеўствам. Сучасныя межы Люксэмбурґу ўсталяваныя ў 1839 годзе бэльґійска-нідэрляндзкай дамовай. Пасьля ліквідацыі Германскага Зьвязу Люксэмбурґ быў абвешчаны нэўтральнай дзяржавай. Аднак і ў Першую, і ў Другую сусьветныя войны краіна была акупаваная нямецкімі войскамі.
У 1945 року Люксэмбург стаў адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 1949 — НАТО, у 1950-х — Эўрапейскіх супольнасьцяў, аб’яднаньня вуглю і сталі, ЭЭС, Эўраатаму. Зь Люксэмбургу паходзяць адзін з «бацькоў» Эўрапейскага Зьвязу Рабэр Шуман, «бацька эўра» П’ер Вэрнэр ды некалькі прэзыдэнтаў Эўрапейскай камісіі. У 1999 року краіна далучылася да Эўразоны.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У наш час Люксэмбурґ — канстытуцыйная манархія. Кіраўнік дзяржавы — Вялікі герцаг. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (палата дэпутатаў). У адміністрацыйным сэнсе краіна падзеленая на 3 акругі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўночная частка Люксэмбурґу занятая перадгор’ямі Ардэнаў (вышыня да 559 м), у паўднёвай частцы — невысокія прыступчатыя грады, якія зьніжаюцца на ўсход.
Клімат мерны, пераходны ад марскога да кантынэнтальнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +2°С, чэрвеня +18°С. Ападкаў выпадае 700—850 мм штогод. Рэкі належаць да басэйну ракі Мозэль.
Шырокалістыя лясы займаюць каля 30% паверхні. Астатнія землі занятыя сельскай гаспадаркай.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Люксэмбурґ — высокаразьвітая індустрыяльная краіна. СУП у 2008 годзе склаў 39,4 млрд даляраў. Асноўнай галінай прамысловасьці ёсьць чорная мэталюргія (каля 30% СУП), акрамя яе разьвіцьцё атрымалі хімічная, скураная, цэмэнтная, фаянсавая, дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая галіны. Сельская гаспадарка забясьпечвае каля 1% СУП і заснаваная на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вінаградарстве.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва — 537 тыс. чалавек. Каля 70% насельніцтва складаюць люксэмбурцы, акрамя іх у краіне жывуць партуґальцы, італьянцы, французы і іншыя. Афіцыйнымі мовамі ёсьць люксэмбурская, француская й нямецкая. 95% вернікаў — каталікі.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адрозьненьні ад большасьці краінаў Эўропы, у Люксэмбурґу няма перавагі таму альбо іншаму віду спорту. Але нягледзячы на гэта, каля 100 000 чалавек у Люксэмбурґу, насельніцтва якога складае 537 000, ёсьць чальцамі тое ці іншае спартовае фэдэрацыі.