Лос-Анджэлес Лэйкерз
| Лос-Анджэлес Лэйкерз | |||
| Заснаваны | 1946, 1947 | ||
|---|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША | ||
| Арэна | Стэйплз-Цэнтар | ||
| Галоўны трэнэр | |||
| Чэмпіянат | Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
«Лос-Анджэлес Лэйкерз» (па-ангельску: Los Angeles Lakers) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 1946 годзе. Клюб месьціцца ў горадзе Лос-Анджэлес штату Каліфорнія. Свае хатнія матчы баскетбалісты клюбу гуляюць у Стэйплз-Цэнтры, які падзяляюць з клюбам «Лос-Анджэлес Спаркс» з Жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі і хакейным клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» з Нацыянальнай хакейнай лігі[2]. «Лэйкерз» уважаецца адной з самых пасьпяховых камандаў у гісторыі НБА, гэтак жа як «Бостан Сэлтыкс»[3]. Франшыза пачалася ў 1946 годзе як «Дэтройт Джэмз»[4]. Усяго праз год каманда зьмяніла Дэтройт на Мінэапаліс[4]. Пасьля фінансавых цяжкасьцяў у канцы 1950-х гадоў клюб пераехаў у Лос-Анджэлес.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Франшыза была заснавана ў 1946 годзе пад назвай «Дэтройт Джэмз». Спачатку клюб гуляў у Нацыянальнай баскетбольнай лізе (НБЛ) у сэзоне 1946—1947 гадоў, дзе каманда заняла апошняе месца ў лізе, атрымаўшы толькі 4 перамогі ў 44 гульнях. Не зважаючы на тое, што каманда павінна была працягнуць выступаць у НБЛ у наступным сэзоне[5], ейныя ўладальнікі, сутыкнуўшыся зь вялікімі выдаткамі празь нізкую наведвальнасьць і адсутнасьць хатняй пляцоўкі, пастанавілі прадаць каманду Бэну Бэргеру і Морысу Чалфэну зь Мінэсоты за 15 тысяч даляраў[6][7]. Спартовы аглядальнік зь Мінэапалісу Сыд Гартман адыграў ключавую закулісную ролю ў складаньні ўгоды, а пазьней і ў стварэньні каманды. Натхнёная мянушкай Мінэсоты «Краіна 10 тысяч азёраў», каманда была перайменаваная ў «Лэйкерз»[8][9]. Паколькі ў папярэднім сэзоне франшыза мела найгоршы вынік у НБЛ, яна атрымала першы выбар на драфце, дзе быў абраны Джордж Майкен. Зь ім «Лэйкерз» стварылі моцны склад, дзе таксама зьзялі нападнік Джым Полард і плэймэйкер Гэрм Шэфэр[10].

У 1948 годзе «Лэйкерз» перайшлі з НБЛ у Баскетбольную асацыяцыю Амэрыкі (БАА), а ў першым жа сэзоне ў новай лізе паказьнік Майкена быў рэкордным у 28,3 пунктаў за гульню. У фінале БАА 1949 году прадстаўнікі Мінэсоты сталі пераможцамі лігі, абгуляўшы «Вашынгтон Кэпіталз» зь лікам у чатыры перамогі супраць дзьвюх паразаў[11]. Пасьля сэзону БАА і НБЛ аб’ядналіся, каб утварыць Нацыянальную баскетбольную асацыяцыю (НБА)[12]. Пачатак 1950-х гадоў быў адзначаны дамінаваньнем клюбу, які чатыры разы запар рабіўся чэмпіёнам. Пасьля сыходу Майкена ў міжсэзоньне 1954 году «Лэйкерз» мелі цяжкасьці, але ўсё ж здолелі здабыць перамогі ў 40 гульняў. Наступныя сэзоны каманда стала выходзіла ў плэй-оф, але ажно да 1959 году не магла трапіць у фінал НБА.
У апошні год свайго знаходжаньня ў Мінэапалісе «Лэйкерз» мелі паказьнік у 25 перамог і 50 паразаў. 18 студзеня 1960 году каманда ляцела ў Сэнт-Луіс, але зьдзейсьніла аварыйную пасадку самалёта. Сьнежныя буры вымусілі пілёта адыйсьці ад курсу ажно на 240 км, у выніку чаго лятак быў вымушаны прызямліцца ў кукурузным полі. У міжсэзоньне 1960 году «Лэйкерз» сталі першай камандай НБА на Заходнім узьбярэжжы, калі ўладальнік Боб Шорт пастанавіў перанесьці каманду ў Лос-Анджэлес[13]. Дзякуючы паказьнікам новай зоркі Элджына Бэйлара ў 34,8 пунктаў і 19,8 падбораў за гульню, «Лос-Анджэлес» здабыў на 11 перамог больш, чым годам раней у першым сэзоне Джэры Ўэста[14]. 15 лістапада таго ж сэзону Бэйлар усталяваў новы рэкорд НБА паводле колькасьці набраных пунктаў, назьбіраўшы 71 пункт у пераможным матчы супраць «Нью-Ёрк Нікс» і зарабіўшы 25 падбораў[15]. Каманда была ўсяго ў двух пунктах ад фіналу НБА, але саступіла ў сёмым матчы другога раўнду сэрыі супраць «Сэнт-Луісу»[16].

Ачоленыя Бэйларам і Ўэстам, якія зьбіралі адпаведна 38,3 і 30,8 пунктаў за гульню[17], «Лэйкерз» палепшылі свой паказьнік у сэзоне 1961—1962 гадоў і прасунуліся ў фінал. У пятай гульні Бэйлар зрабіў 22 падборы і ўсталяваў рэкорд НБА паводле колькасьці набраных пунктаў у фінальнай гульні, якіх было 61[18]. Гэта паказбнік быў дасягнуты нават не зважаючы на тое, што ён быў выдалены з гульні за колькасьць фалоў[19]. Аднак «Лэйкерз» зазналі паразу ад «Бостан Сэлтыкс» з розьніцай у тры пункты ў авэртайме сёмай сустрэчы[17]. Фрэнк Сэлві, зрабіўшы два кідкі ў апошнія 40 сэкундаў, мог ураўнаць лік[20], але даў пудла. «Лос-Анджэлес» перамаглі ў 53 гульнях у рэгулярным сэзоне 1962—1963 гадоў, але ў фінале НБА зноў не далі рады супраць «Сэлтыксу» у шасьці гульнях[21]. Сэзон 1964—1965 гадоў таксама скончыўся паразай ад бостанцаў у фінале, на што спатрэбілася пяць матчаў[22]. Такі стан рэчаў паўтарыўся ў 1966[23], 1968 ды 1969 гадах. Яшчэ ў ліпені 1968 году каманда набыла Ўілта Чэмбэрлена, які далучыўся зь «Філадэлфіі Сыксэрз»[24]. Сэзон 1971—1972 гадоў прынёс некалькі зьменаў. Уладальнік Джэк Кент Кук прызначыў Біла Шэрмана галоўным трэнэрам[25], а Элджын Бэйлар абвесьціў аб сваім сыходзе з спорту на пачатку сэзону, зразумеўшы, што мае цяжкасьці з нагамі. Шэрман узяўся за ўсталяваньне дысцыпліны, укараніўшы канцэпцыю «шутараўнду», калі гульцы прыбывалі на арэну зарана раніцай перад гульнёю, каб адпрацаваць кідкі[26].

Перамогшы ў 33 гульнях запар, «Лэйкерз» усталяваў рэкорд найдаўжэўшай пераможнай сэрыі сярод усіх буйных амэрыканскіх прафэсійных камандных відаў спорту[27][28]. Чэмбэрлен зьбіраў у сярэднім 14,8 пунктаў, але быў лідэрам у лізе ў колькасьці падбораў, якіх меў 19,2 за гульню[29]. Баскетбалісты дакрочылі да фіналу, дзе згулялі супраць «Нью-Ёрк Нікс», дзе адпомсьцілі ім за паразу ў фінале 1970 году. Чэмбэрлен набраў 24 пункты і зрабіў 29 падбораў у пятай сустрэчы, узяўшы ўзнагароду самага каштоўнага гульца фіналу НБА[30][31]. «Лэйкерз» выйгралі 60 гульняў у сэзоне 1972—1973 гадоў і зноў сталі найлепшымі ў Ціхаакіянскім дывізіёне[32]. Ўілт Чэмбэрлен, гуляючы свой апошні сэзон, зноў быў першым у лізе паводле падбораў і ўсталяваў рэкорд НБА паводле адсотку трапных кідкоў з гульні, маючы паказьнік у 72,7%, які пратрымаўся некалькі дзесяцігодзьдзяў[32]. Яны гулялі супраць «Нью-Ёрк Нікс» у фінале НБА 1973 году. «Лос-Анджэлес» перамог у першай гульні зь перавагай у тры пункты, але нью-ёркцы здабылі перамогу ў сэрыі зь пяці гульняў[33]. У сэзоне 1973—1974 гадоў каманда сутыкнулася з стратай Ўэста, які згуляў толькі 31 гульню, перш чым займеў цяжкасьці з нагамі. Па заканчэньні сэзону гулец сышоў з клюбу праз рознагалосьсі ў справе кантракту з Кукам і падаў пазоў аб нявыплаце запазычанасьці па заработнай плаце[34]. Прапусьціўшы плэй-оф сэзону 1974—1975 гадоў, «Лэйкерз» набылі Карыма Абдул-Джабара, які да таго часу тройчы быў прызнаны самым каштоўным гульцом лігі[35]. Ўэст і Кук урэгулявалі свае рознагалосьсі, пасьля чаго былы гулец заняў пасаду галоўнага трэнэра каманды[36]. Абдул-Джабар тым часам у складзе лос-анджэлескага клюбу некалькі разоў рабіўся самым каштоўным гульцом.
На драфце НБА 1979 году «Лэйкерз» абраў пад першым агульным нумарам гульнёвага абаронцу Мэджыка Джонсана з Унівэрсытэту штату Мічыгану[37]. Аднаклюбнікам Джонсана спатрэбіўся час, каб прызвычаіцца да ягоных перадачаў, якія ён рабіў не кідаючы позірку на іх. Пасьля таго, як яны прызвычаіліся да гэтага, ягоныя пасы сталіся ключавой часткай нападу «Лос-Анджэлесу»[38][39]. Каманда перамагла ў 60 гульнях рэгулярнага сэзону ў дэбютны год Джонсана і перамаглі «Філадэлфію Сэвэнці Сыксэрз» у шасьці гульнях фіналу НБА 1980 году. Джонсан быў уганараваны як самы каштоўны гулец фіналу, выйшаўшы ў пачатковым складзе шостаў гульні замест траўмаванага Абдул-Джабара. У той дзень ён назьбіраў 42 пункты, зрабіў 15 падбораў і 7 перадачаў[40].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]В = выйгрышы, П = паразы, А% = адсотак выйграных матчаў
| «Лос-Анджэлес Лэйкерз» у НБА | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сэзон | В | П | А% | Плэй-оф | Вынікі |
| Дэтройт Джэмз (НБЛ) | |||||
| 1946—1947 | 4 | 40 | .091 | ||
| Мінэапаліс Лэйкерз (НБЛ) | |||||
| 1947—1948 | 43 | 17 | .717 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале НБЛ Выйгралі ў фінале НБЛ | Мінэапаліс 3, Ошкаш 1 Мінэапаліс 2, Тры-Сіціз 0 Мінэапаліс 3, Рочыстэр 1 |
| Мінэапаліс Лэйкерз (БАА) | |||||
| 1948—1949 | 44 | 16 | .733 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі БАА Выйгралі ў фінале БАА | Мінэапаліс 2, Чыкага 0 Мінэапаліс 2, Рочыстэр 0 Мінэапаліс 4, Сайрэк’юз 2 |
| Мінэапаліс Лэйкерз (НБА) | |||||
| 1949—1950 | 51 | 17 | .750 | Выйгралі ў матчы за 1 месца Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Мінэапаліс — Рочыстэр Мінэапаліс 2, Чыкага 0 Мінэапаліс 2, Форт Ўэйн 0 Мінэапаліс 2, Андэрсан 0 Мінэапаліс 4, Сайрэк’юз 2 |
| 1950—1951 | 44 | 24 | .647 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну | Мінэапаліс 2, Індыянапаліс 1 Рочыстэр 3, Мінэапаліс 1 |
| 1951—1952 | 40 | 26 | .606 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Мінэапаліс 2, Індыянапаліс 0 Мінэапаліс 3, Рочыстэр 1 Мінэапаліс 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1952—1953 | 48 | 22 | .686 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Мінэапаліс 2, Індыянапаліс 0 Мінэапаліс 3, Форт Ўэйн 2 Мінэапаліс 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1953—1954 | 46 | 26 | .639 | Папярэдні раўнд Папярэдні раўнд Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Мінэапаліс 3-0 Рочыстэр і Форт Ўэйн Мінэапаліс 2, Рочыстэр 1 Мінэапаліс 4, Сайрэк’юз 3 |
| 1954—1955 | 40 | 32 | .556 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну | Мінэапаліс 2, Рочыстэр 1 Форт Ўэйн 3, Мінэапаліс 1 |
| 1955—1956 | 33 | 39 | .458 | Выйгралі ў матчы за 2 месца Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Мінэапаліс — Сэнт-Луіс Сэнт-Луіс 2, Мінэапаліс 1 |
| 1956—1957 | 34 | 38 | .472 | Прайгралі ў тайбэйку дывізіёну Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну | Сэнт-Луіс — Мінэапаліс Мінэапаліс 2, Форт Ўэйн 0 Сэнт-Луіс 3, Мінэапаліс 0 |
| 1957—1958 | 19 | 53 | .264 | ||
| 1958—1959 | 33 | 39 | .458 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале | Мінэапаліс 2, Дэтройт 1 Мінэапаліс 4, Сэнт-Луіс 2 Бостан 4, Мінэапаліс 0 |
| 1959—1960 | 25 | 50 | .333 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну | Мінэапаліс 2, Дэтройт 0 Сэнт-Луіс 4, Мінэапаліс 3 |
| Лос-Анджэлес Лэйкерз | |||||
| 1960—1961 | 36 | 43 | .456 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну | Лос-Анджэлес 2, Дэтройт 0 Сэнт-Луіс 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1961—1962 | 54 | 26 | .675 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 3, Дэтройт 2 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1962—1963 | 53 | 27 | .663 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Сэнт-Луіс 3 Бостан 4, Лос-Анджэлес 2 |
| 1963—1964 | 42 | 38 | .525 | Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Сэнт-Луіс 3, Лос-Анджэлес 2 |
| 1964—1965 | 49 | 31 | .613 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Балтымар 2 Бостан 4, Лос-Анджэлес 1 |
| 1965—1966 | 45 | 35 | .563 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Сэнт-Луіс 3 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1966—1967 | 36 | 45 | .444 | Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Сан-Францыска 3, Лос-Анджэлес 0 |
| 1967—1968 | 52 | 30 | .634 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Чыкага 1 Лос-Анджэлес 4, Сан-Францыска 0 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1968—1969 | 55 | 27 | .671 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Сан-Францыска 2 Лос-Анджэлес 4, Атланта 1 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1969—1970 | 46 | 36 | .561 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Фінікс 3 Лос-Анджэлес 4, Атланта 0 Нью-Ёрк 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1970—1971 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Лос-Анджэлес 4, Чыкага 3 Мілўокі 4, Лос-Анджэлес 1 |
| 1971—1972 | 69 | 13 | .841 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Чыкага 0 Лос-Анджэлес 4, Мілўокі 2 Лос-Анджэлес 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1972—1973 | 60 | 22 | .732 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Чыкага 3 Лос-Анджэлес 4, Голдэн Стэйт 1 Нью-Ёрк 4, Лос-Анджэлес 1 |
| 1973—1974 | 47 | 35 | .573 | Прайгралі ў першым раўндзе | Мілўокі 4, Лос-Анджэлес 1 |
| 1974—1975 | 30 | 52 | .366 | ||
| 1975—1976 | 40 | 42 | .488 | ||
| 1976—1977 | 40 | 42 | .488 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Лос-Анджэлес 4, Голдэн Стэйт 3 Портлэнд 4, Лос-Анджэлес 0 |
| 1977—1978 | 45 | 37 | .549 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сіетл 2, Лос-Анджэлес 1 |
| 1978—1979 | 47 | 35 | .573 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Лос-Анджэлес 2, Дэнвэр 1 Сіетл 4, Лос-Анджэлес 1 |
| 1979—1980 | 60 | 22 | .732 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Фінікс 1 Лос-Анджэлес 4, Сіетл 1 Лос-Анджэлес 4, Філадэлфія 2 |
| 1980—1981 | 54 | 28 | .659 | Прайгралі ў першым раўндзе | Г’юстан 2, Лос-Анджэлес 1 |
| 1981—1982 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Фінікс 0 Лос-Анджэлес 4, Сан-Антоніё 0 Лос-Анджэлес 4, Філадэлфія 2 |
| 1982—1983 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 4, Портлэнд 1 Лос-Анджэлес 4, Сан-Антоніё 2 Філадэлфія 4, Лос-Анджэлес 0 |
| 1983—1984 | 54 | 28 | .659 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Лос-Анджэлес 3, Канзас-Сіці 0 Лос-Анджэлес 4, Далас 1 Лос-Анджэлес 4, Фінікс 2 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1984—1985 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лэйкерз 3, Фінікс 0 Лэйкерз 4, Портлэнд 1 Лэйкерз 4, Дэнвэр 1 Лэйкерз 4, Бостан 2 |
| 1985—1986 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Лэйкерз 3, Сан-Антоніё 0 Лэйкерз 4, Далас 2 Г’юстан 4, Лэйкерз 1 |
| 1986—1987 | 65 | 17 | .793 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лэйкерз 3, Дэнвэр 0 Лэйкерз 4, Голдэн Стэйт 1 Лэйкерз 4, Сіетл 0 Лэйкерз 4, Бостан 2 |
| 1987—1988 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лэйкерз 3, Сан-Антоніё 0 Лэйкерз 4, Юта 3 Лэйкерз 4, Далас 3 Лэйкерз 4, Дэтройт 3 |
| 1988—1989 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Лэйкерз 3, Портлэнд 0 Лэйкерз 4, Сіетл 0 Лэйкерз 4, Фінікс 0 Дэтройт 4, Лэйкерз 0 |
| 1989—1990 | 63 | 19 | .768 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Лэйкерз 3, Г’юстан 1 Фінікс 4, Лэйкерз 1 |
| 1990—1991 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Лэйкерз 3, Г’юстан 0 Лэйкерз 4, Голдэн Стэйт 1 Лэйкерз 4, Портлэнд 2 Чыкага 4, Лэйкерз 1 |
| 1991—1992 | 43 | 39 | .524 | Прайгралі ў першым раўндзе | Портлэнд 3, Лэйкерз 1 |
| 1992—1993 | 39 | 43 | .476 | Прайгралі ў першым раўндзе | Фінікс 3, Лэйкерз 2 |
| 1993—1994 | 33 | 49 | .402 | ||
| 1994—1995 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Лэйкерз 3, Сіетл 1 Сан-Антоніё 4, Лэйкерз 2 |
| 1995—1996 | 53 | 29 | .646 | Прайгралі ў першым раўндзе | Г’юстан 3, Лэйкерз 1 |
| 1996—1997 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Лэйкерз 3, Портлэнд 1 Юта 4, Лэйкерз 1 |
| 1997—1998 | 61 | 21 | .744 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Лэйкерз 3, Портлэнд 1 Лэйкерз 4, Сіетл 1 Юта 4, Лэйкерз 0 |
| 1998—1999 | 31 | 19 | .620 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Лэйкерз 3, Г’юстан 1 Сан-Антоніё 4, Лэйкерз 0 |
| 1999—2000 | 67 | 15 | .817 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лэйкерз 3, Сакрамэнта 2 Лэйкерз 4, Фінікс 1 Лэйкерз 4, Портлэнд 3 Лэйкерз 4, Індыяна 2 |
| 2000—2001 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лэйкерз 3, Портлэнд 0 Лэйкерз 4, Сакрамэнта 0 Лэйкерз 4, Сан-Антоніё 0 Лэйкерз 4, Філадэлфія 1 |
| 2001—2002 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Лэйкерз 3, Портлэнд 0 Лэйкерз 4, Сан-Антоніё 1 Лэйкерз 4, Сакрамэнта 3 Лэйкерз 4, Нью-Джэрзі 0 |
| 2002—2003 | 50 | 32 | .610 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Мінэсота 4:2 Сан-Антоніё 2:4 |
| 2003—2004 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Г’юстан 4:1 Сан-Антоніё 4:2 Мінэсота 4:2 Дэтройт 1:4 |
| 2004—2005 | 34 | 48 | .415 | ||
| 2005—2006 | 45 | 37 | .549 | Прайгралі ў першым раўндзе | Фінікс 3:4 |
| 2006—2007 | 42 | 40 | .512 | Прайгралі ў першым раўндзе | Фінікс 1:4 |
| 2007—2008 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале НБА | Дэнвэр 4:0 Юта 4:2 Сан-Антоніё 4:1 Бостан 2:4 |
| 2008—2009 | 65 | 17 | .793 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале НБА | Юта 4:1 Г’юстан 4:3 Дэнвэр 4:2 Арланда 4:1 |
| 2009—2010 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале НБА | Аклагома-Сіці 4:2 Юта 4:0 Фінікс 4:2 Бостан 4:3 |
| 2010—2011 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Арлеан 4:2 Далас 0:4 |
| 2011—2012 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Дэнвэр 4:3 Аклагома-Сіці 1:4 |
| 2012—2013 | 57 | 25 | .695 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сан-Антоніё 0:4 |
| 2013—2014 | 27 | 55 | .329 | ||
| 2014—2015 | 21 | 61 | .256 | ||
| 2015—2016 | 17 | 65 | .207 | ||
| 2016—2017 | 26 | 56 | .317 | ||
| Усяго | 3701 | 2487 | .596 | ||
| Плэй-оф | 440 | 297 | .597 | 16 тытулаў | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.espn.com/nba/story/_/id/40393973/sources-lakers-hiring-jj-redick-4-year-deal-coach
- ↑ About Us. L.A. Arena Company, LLC. Архіўная копія ад 03.2023 г.
- ↑ Reynolds, Tim. Sweet 17: Lakers tie Celtics for most NBA championships // NBA Media Ventures, LLC, 10.2020 г. Архіўная копія ад 03.2023 г.
- 1 2 The Celtics Have 18 Championships. The Lakers? 17. (And Maybe One More.) // The New York Times, 18.06.2024 г.
- ↑ Gems retain NBL franchise // Detroit Free Press, 12.05.1947 г.
- ↑ Pro cagers say adieu // Detroit Free Press, 04.06.1947 г.
- ↑ Detroit Gems Nat'l cage franchise sold // The Herald-Press, 04.01.1947 г.
- ↑ Minneapolis sportswriter helped raise the Lakers // The Los Angeles Times, 27.04.2009 г.
- ↑ 1956–57 Minneapolis Lakers Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ↑ Minneapolis Lakers. sportsecyclopedia. Архіўная копія ад 01.2016 г.
- ↑ Lazenby 2005. С. 31.
- ↑ Cage peace: Form 18-team league // Star Tribune, 04.08.1949 г.
- ↑ History of the Lakers # 10. Lakers.com. Архіўная копія ад 02.2012 г.
- ↑ Los Angeles Lakers 1960–61 Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ↑ Elgin Baylor. nba.com. Архіўная копія ад 10.2015 г.
- ↑ Los Angeles Lakers 1960–61 Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- 1 2 Los Angeles Lakers 1961–62 Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 11.2021 г.
- ↑ Baylor Scores 61 for Finals Record. nba.com. Архіўная копія ад 11.2012 г.
- ↑ Lazenby 2005. С. 87.
- ↑ Celtics Win Again... But It Was Hard // The Miami News, 04.1962 г. Архіўная копія ад 11.2021 г.
- ↑ Los Angeles Lakers 1962–63 Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ↑ Los Angeles Lakers 1964–65 Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ↑ Los Angeles Lakers 1965–66 Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ↑ Wilt Chamberlain Bio. NBA.com. Архіўная копія ад 12.2006 г.
- ↑ Lakers No.15. Lakers.com. Архіўная копія ад 02.2012 г.
- ↑ Lazenby 2005. С. 137.
- ↑ Walker, Rhiannon (01.2018) The day Kareem Abdul-Jabbar and the Bucks ended the longest streak in American professional sports history. Andscape. Архіўная копія ад 01.2023 г.
- ↑ Doyle, Paul (01.2003) STREAKING THROUGH HISTORY. Hartford Courant. Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ 1971–72 NBA Season Summary. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 09.2011 г.
- ↑ Lazenby 2005. С. 149.
- ↑ 1972 NBA Playoff Summary. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- 1 2 Lakers History No.16. NBA.com. Архіўная копія ад 02.2012 г.
- ↑ Knicks Win One for the 'Aged'. NBA.com. Архіўная копія ад 01.2011 г.
- ↑ Lazenby 2005. С. 156—158.
- ↑ Lazenby 2005. С. 161.
- ↑ Lazenby 2005. С. 164—165.
- ↑ Los Angeles Lakers History. Lakers.com. Архіўная копія ад 02.2012 г.
- ↑ Lazenby 2005. С. 193.
- ↑ Lazenby 2005. С. 200.
- ↑ Los Angeles Lakers History. Lakers.com. Архіўная копія ад 02.2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Lazenby, Roland The Show: The Inside Story of the Spectacular Los Angeles Lakers In The Words of Those Who Lived It. — McGraw-Hill, 2005. — ISBN 978-0-07-143034-0
