Крона славацкая
Крона славацкая | |
Краіна | Першая Славацкая Рэспубліка |
---|---|
Падзел | гелер |
Скарачэньне | Ks |
Манэты | 5 h, 10 h, 20 h, 50 h, 1 Ks, 5 Ks, 10 Ks, 20 Ks, 50 Ks |
Банкноты | 5 Ks, 10 Ks, 20 Ks, 50 Ks, 100 Ks, 500 Ks, 1000 Ks |
Увядзеньне ва ўжытак | 1939 год |
Вывядзеньне з ужытку | 1948 рок |
Папярэдняя валюта | чэхаславацкая крона |
Замененая валютай | koruna[d] |
Абменны курс: (1 кастрычніка 1940 году) | 11,62 кроны = 1 райхсмарка |
Крона славацкая (па-славацку: Koruna slovenská, Ks) — грашовая адзінка Першае Славацкае Рэспублікі, якая існавала з 1939-га да 1945 году. Крона славацкая павінная была замяніць раней ужываную чэхаславацкую крону.
Увядзеньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увядзеньне славацкае валюты (vi. nar. № 45 ад 4 красавіка 1939 году) павінны быў рабіць Славацкі нацыянальны банк (СНБ), каб пацьвердзіць ня толькі палітычную, але й эканамічную незалежнасьць краіны. Паколькі друкарня не была тэхнічна абсталяваная для друку банкнотаў у Славаччыне, пасьля пагадненьня з Нацыянальным банкам Багеміі і Маравіі (НББМ) славацкія банкноты былі надрукаваны ў ягонай друкарні ў Празе. Першыя славацкія банкноты адрозьніваліся ад арыгінальных чэхаславацкіх банкнотаў толькі надрукаваньнем напісу «Славацкая Дзяржава» (па-славацку: Slovenský štát).
26 і 27 красавіка 1939 году банкноты наміналам 5000, 1000 і 500 чэхаславацкіх кронаў абменьваліся на банкноты Славацкай Дзяржавы наміналам 1000 і 500 славацкіх кронаў. У абарот не была ўведзеная банкнота наміналам 5000 кронаў. У наступныя месяцы ўсе чэхаславацкія банкноты й манэты паступова выводзіліся з абарачэньня.
Кіраўніцтва СНБ ведала, што выпуск банкнотаў з надпісам — толькі часовае рашэньне. Тэхнічная недасканаласьць дазволіла іх сфальшоўваць, асабліва ў Пратэктараце, адкуль іх незаконна вывезьлі ў Славаччыну. З гэтае прычыны 12 сакавіка 1940 году быў абвешчаны конкурс славацкіх банкнотаў і створаны камітэт канчатковага карэктаваньня прапановаў (па-славацку: komitét pre definitívnu úpravu návrhov) пад старшынствам кіраўніка банку (па-славацку: guvernér) й віцэ-кіраўніка (па-славацку: viceguvernér). На прапанову кіраўніка было прызначанае журы зь пяці чалавек зь ліку прадстаўнікоў СНБ (І. Карваш, М. Колар, Я. Трнавец, Я. Цынчык) і дэлегат Таварыства славацкіх мастакоў (па-славацку: Spolok slovenských umelcov) у Браціславе ( В. Дропа). Упершыню журы сабралася 6 чэрвеня 1940 году, каб разглядзець прынятыя прапановы. Ужо на гэтым пасяджэньні было вырашана, што магчымая прапанова, якая будзе ўключаць у сябе партрэт прэзыдэнта Юзэфа Цісы на банкноце, будзе адхіленая на падставе невялікага прамежку часу для аб’ектыўнай ацэны ягонай асобы. З арыгінальных 32 прапановаў былі ацэненыя й прынятыя ў якасьці ідэяў, прыдатных да далейшага абмеркаваньня, толькі чатыры. Першы прыз ніхто не атрымаў. Другі прыз атрымаў акадэмічны мастак Штэфан Бэднар і Аўрэл Кайліх, якіх адначасова запрасілі скласьці канчатковыя дызайны новых банкнотаў, трэці прыз атрымаў мастак-графік Ёзэф Кубас.
Друк новых славацкіх банкнотаў намінальным коштам 1000 і 500 кронаў быў замоўлены ў друкарні банкнотаў НББМ у Празе, банкноты наміналам 100 і 50 кронаў былі замоўленыя ў нямецкай друкарні «Giesecke & Devrient» у Ляйпцыгу. Упершыню былі ўведзеныя ў абарачэньне банкноты ў сто кронаў (1 верасьня 1941 г.). Выпуск новых банкнотаў таксама патрабаваў адпаведных мераў бясьпекі з боку мытных органаў і аддзелаў фінансавай аховы. Быў зладжаны ўзмоцнены абгляд усіх асобаў, якія прыбывалі на тэрыторыю Славацкай Дзяржавы, каб прадухіліць кантрабанду банкнотаў з надпісам.
Ужо ў 1939 годзе нарадзілася ідэя пабудаваць у Славаччыне друкарню, здольную друкаваць якасныя банкноты й іншыя каштоўныя паперы. З дапамогай СНБ «Matica slovenská» пачала сваё будаўніцтва ў 1939 годзе. СНБ замовіў і набыў друкарскую тэхніку і абсталяваньне ў Нямеччыны й Пратэктарату і, са згоды ўраду, здаваў іх у арэнду «Matica slovenská» на 20 гадоў зь пераважным правам замоваў СНБ. Гэтая купля стала магчымай дзякуючы прэтэнзіям СНБ да Нямеччыны, якія ўзьніклі ў выніку абмену райхсмарак нямецкай арміі пад час нападу на Польшчу. Згодна з пагадненьнем паміж СНБ і Нямеччынай, банк мог выкарыстаць гэтую прэтэнзію для пакупкі тавараў у Нямеччыны для ўласных патрэбаў або для патрэбаў дзяржаўных карпарацыяў. Падобным чынам было разьвязанае пытаньне вытворчасьці банкнотнае паперы, якая да гэтага часу не выраблялася ў Славаччыне. Славацкія папяровыя фабрыкі, акцыянэрнае таварыства «Ружамбэрак» набылі самыя мадэрновыя адмысловыя машыны вытворчасьці ахоўнай і банкнотнай паперы. Прадастаўленьне тэхналогіяў і тэхнічнага абсталяваньня дазволіла вырабіць паперу й надрукаваць банкноты ў 1943 годзе, так што банкноты зь дзесяцьцю й дваццацьцю кронамі ўжо былі надрукаваныя ў новай друкарні «Neografia» у Марціне. Новыя славацкія манэты адчаканіў Дзяржаўны манэтны двор у Крэмніцы (па-славацку: Štátna mincovňa v Kremnici). СНБ таксама выпусьціў дзьвюхкронную манэту, якая раней не зьяўлялася ў сыстэме чэхаславацкіх манэтаў. Выключаныя манэты чэхаславацкае чаканкі былі дэманэтызаваныя, і некаторыя зь іх былі набытыя ў 1939—1940 пратэктаратам Багеміі й Маравіі
Абменны курс адносна райхсмаркі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спачатку крона славацкая абменьвалася гэтак жа, як і крона Пратэктарату Чэхіі й Маравіі, паводле курсу 10 кронаў за 1 райхсмарку. Але ўсё зьмянілася пасьля Зальбурскіх перамоваў улетку 1940 году, зь 1 кастрычніка 1940 году курс ужо быў 11,62 кроны за 1 райхсмарку, хаця курс кроны Пратэктарату захаваўся бязь зьменаў. Колькасьць грошай ва ўжытку з красавіка 1939 да сакавіка 1945 году вырасла ў 9,5 разоў.
Манэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Намінал | Выява | Аўтары | Манэтны мэталь | Дямэтар | Вага | Ва ўжытку |
---|---|---|---|---|---|---|
5 гелераў | Антон Гам, Штэфан Гросх | цынк | 14 мм | 0,94 г | 1942-1947 | |
10 гелераў | Антон Гам, Андрэй Пэтэр | Латунь — CuZn (92+8) | 16 мм | 1,66 г | 1939-1947 | |
20 гелераў | Антон Гам, Андрэй Пэтэр | Латунь — CuZn (92+8) | 18,5 мм | 2,5 г | 1940-1943 | |
Гліняк | 0,65 г | 1942-1948 | ||||
50 гелераў | Ґэйза Ангыял, Антон Гам, Андрэй Пэтэр | Медна-нікелеўскі сплаў — CuNi (80+20) | 20 мм | 3,33 г | 1941-1948 | |
Гліняк | 0,967 г | 1943-1948 | ||||
1 крона | Ґэйза Ангыял, Антон Гам, Андрэй Пэтэр | Медна-нікелеўскі сплаў — CuNi (80+20) | 22 мм | 5 г | 1940-1947 | |
5 кронаў | Антон Гам, Андрэй Пэтэр | Нікель | 27 мм | 8 г | 1939-1947 | |
10 кронаў | Ладзіслаў Маерскі | Срэбра (500/1000) | 29 мм | 7 г | 1944-1947 | |
20 кронаў | Антон Гам, Андрэй Пэтэр | Срэбра (500/1000) | 31 мм | 15 г | 1939-1947 | |
Франя Штэфанка | 1941-1947 | |||||
50 кронаў | Антон Гам, Андрэй Пэтэр | Срэбра (700/1000) | 34 мм | 16,5 г | 1944-1947 |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Mgr. Miloš Mazúr. SLOVENSKÁ NÁRODNÁ BANKA (1939-1945) (славацк.) // ODBORNÝ BANKOVÝ ČASOPIS. — 1996. — С. 8—9.
|
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |