Крэмніца
| Крэмніца | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Банскабыстрыцкі | ||||
| Рэгіён | Тэкаў | ||||
| Першыя згадкі | 1328 | ||||
| Дата заснаваньня | 1328 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Зузана Балажава | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 43,134 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 550 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°41′59″ пн. ш. 18°54′57″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▲ 5571 чал. (2011)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +421 45 | ||||
| Паштовы індэкс | 967 XX | ||||
| NUTS | 36613516970 | ||||
| Нумарны знак | ZH | ||||
| Сайт | www.kremnica.sk | ||||
| Крэмніца на мапе Славаччыны Крэмніца | |||||
Крэ́мніца (па-славацку: Kremnica, па-нямецку: Kremnitz, па-вугорску: Körmöcbánya, па-лацінску: Cremnicium) — места ў Банскабыстрыцкім краі Славаччыны. Мае багатую горназдабыўчую і мынцарскую мінуўшчыну. За часам Вугорскага каралеўства мела статус вольнага каралеўскага шахцёрскага места.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Сярэднявеччы і Новым часе Крэмніца была адным з галоўных шахцёрскіх местаў сьвету дзякуючы сваім вялізным пакладам залатой руды ў Крэмніцкіх гарах. Першыя зьвесткі пра падземную здабычу зьяўляюцца ў IX стагодзьдзі.
Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах 17 лістапада 1328 року, калі вугорскі кароль Карл I Робэрт надаў Крэмніцбані прывілей вольнага каралеўскага шахцёрскага і мынцарскага места, а таксама заснаваў тут мынцу, якая на працягу свайго існаваньня біла залатыя і срэбраныя манэты для розных эўрапейскіх каралеўскіх двароў. Флорыны, а пазьней і знакамітыя крэмніцкія дукаты служылі плацёжнымі сродкамі ў міжнародных разьлікаў праз сваю надзвычайную чысьціню золата, зьяўляючыся таксама ўзорам для ўсіх эўрапейскіх мынцаў. Крэмніцкая мынца сталася адной з найстарэйшых падобных у сьвеце і адной зь нешматлікіх, якія не спынілі сваю дзейнасьць. У цяперашні час тут выпускаюцца славацкія эўра.
Здабыча руды і мынцарства прынесьлі месту багацьце і славу. За найвялікшую вытворчасьць золата ў Вугоршчыне ў XIV стагодзьдзі места атрымала прыстаўка «залатая» Крэмніца.
У 1331 року Крэмніца стала рэзыдэнцыяй камэрграфа, які курыраваў усе шахты і мынцы ў дванаццаці камітатах Вугоршчыны. Напрыканцы XIV стагодзьдзя Крэмніца стала сталіцай шахцёрскіх гарадоў у цэнтральнай Верхняй Вугоршчыне, у XV стагодзьдзі стала другім па значнасьці вугорскім местам, пастаянна атрымліваючы новыя прывілеі.
Здабыча золата і вытворчасьць манэтаў у Крэмніцы дасягнулі кульмінацыі ў XIV—XV стагодзьдзях. Як адзін з найістотнейшых цэнтраў пратэстанцкай Рэфармацыі ў краіне, места ўваходзіла ў пратэстанцкую «Лігу сямі шахцёрскіх местаў» разам з Баньска Белай, Баньска Быстрыцай, Баньска Шт’яўніцай, Льюбетавай, Нова Баняй і Пуканцам.
У 1765—1772 роках у месьце быў пастаўлены адзін з апошніх моравых слупоў у габсбурскіх уладаньнях.
Пазьней золатаздабыча становіцца ўсё даражэйшай з-за таго, што даводзілася капаць усё глыбейшыя і глыбейшыя шахты. Апошняе золата было здабытае ў 1970 року, і з таго часу ўсе шахты зачыненыя.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Этнічны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле веравызнаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- рыма-каталікі — 64,89%
- без вызнаньня — 22,62%
- эвангельскія хрысьціяне — 5,84%
- грэка-каталікі — 0,46%
- і іншыя
Культура і славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Бібліятэка імя Яна Колара
- Музэй манэтаў і мэдалёў — адзін з найстарэйшых музэяў Славаччыны, заснаваны ў 1890 року. З 1994 ў падпарадкаваньні Нацыянальнага банку Славаччыны.
- Музэй Гыча
- Крэмніцкі мескі замак
Партнэрскія месты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Počet obyvateľov k 31.12.2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 4 красавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Крэмніца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына места (славацк.)
- Крэмніца віртуальная (славацк.)