Перайсьці да зьместу

Славацкія паветраныя сілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апазнавальны знак

Славацкія паветраныя сілы (па-славацку: Slovenské vzdušné zbrane) — назва ВПС Першай Славацкай рэспублікі. Узьніклі пасьля падзелу Чэхаславаччыны. У сакавіку 1939 году ўдзельнічалі ў славацка-вугорскай вайне, дзе згубілі 10 самалётаў. Першы зьбітым самалётам быў вугорскім Fiat CR.32, які зьбіў 24 сакавіка 1939 году Францішак Ганавец. У верасьні 1939 году ўдзельнічалі ў Польскай кампаніі на баку вэрмахта. Зь ліпеня 1941 году Славацкія паветраныя сілы прымалі ўдзел у вайне з СССР. 29 ліпеня 1941 году адкрылі лік, зьбіўшы на біпляне Avia B-534 самалёт И-16 у раёне Кіева. Апошні зьбіты самалёт Ла-5 зьбіў 27 кастрычніка 1943 году Францішак Ганавец у раёне Керчы. Пасьля гэтага славацкія эскадрыльлі былі перакінутыя назад у Славаччыну, дзе ахоўвалі тэрыторыю перад налётамі амэрыканскіх і ангельскіх бамбардзіроўшчыкаў. Пасьля пачатку Славацкага нацыянальнага паўстаньня значная колькасьць лётчыкаў пераляцела да партызанаў і пазьней удзельнічала ў баях зь нямецкай авіяцыяй (да 18 кастрычніка 1944 году, калі Францішак Ганавец зьбіў Ju-88).

Сьпіс асаў Славацкіх паветраных сілаў:

ІмяПацьверджаныя падзеіНепацьверджаныя
Ян Рэжняк325 (?)
Ізыдар Коварык281 (?)
Ян Гертхофэр26
Францішак Ціпрых153 (?)
Францішак Брэзіна14
Антон Матушэк12
Ёзэф Штаўдэр12
Павал Зэленяк12
Рудальф Божык121 (?)
Уладзімер Крышко91 (?)
Аляксандар Герыч9
Ёзэф Янкавіч72 (?)
Францішак Ганавец62 (?)
Рудальфа Палаціцкі61 (?)
Штэфан Марціш51 (?)
Юрай Пушкар5
Штэфан Оцьвірк5

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]